Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ўрад Сірыі і ўзброеная апазіцыя падпісалі дамову аб спыненні агню. Бакі канфлікту выказалі гатоўнасць пачаць мірныя перамовы.
![](http://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/img/w732d4webp1/photos/z_2016_12/_93044378_gettyimages-602347030-ygmhl.jpg.webp)
Якія менавіта групоўкі маюцца на ўвазе пад узброенай апазіцыяй, невядома.
Па словах Пуціна, пагадненне было дасягнута па выніках перамоваў з удзелам Расіі, Ірана і Турцыі.
Міністр абароны РФ Сяргей Шайгу паведаміў, што рэжым спынення агню пачне дзейнічаць з 00:00 гадзін 30 снежня. Расія і Турцыя выступяць гарантамі перамір'я. Шайгу таксама адзначыў, што перамовы з сірыйскай апазіцыяй працягваліся два месяцы.
Міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, у сваю чаргу, што да дасягнутых дамоўленасцей прапануюць далучыцца Саудаўскай Аравіі, Іарданіі, Егіпту, Іраку і Катару. Лаўроў выказаў надзею, што ЗША «змогуць далучыцца да гэтых намаганняў» пасля ўступлення Дональда Трампа на пасаду прэзідэнта.
Каментары