Стала вядома, колькі зарабляе беларускі трэнер Вадзім Скрыпчанка ў расійскіх «Крылах Саветаў»
Міністр спорту Самарскай вобласці (Расія) Дзмітрый Шляхцін расказаў, колькі зарабляе галоўны трэнер футбольнага клуба «Крылы Саветаў» Вадзім Скрыпчанка.
Паводле яго словаў, беларускі трэнер мае 1,8 мільёна расійскіх рублёў штомесяц. Гэта $30 тысяч у эквіваленце. Кантракт Скрыпчанкі разлічаны яшчэ на паўгода.
Каментары