Сабака два дні клаўся пад цягнік, баронячы параненую сяброўку на рэйках ВІДЭА
Жыхар украінскага Ужгарада Дзяніс Малафееў распавёў гісторыю сабакі, які грэў і падтрымліваў параненую сяброўку. Жывёл знайшлі на станцыі Цяглоўка недалёка ад Ужгарада.
Сябры паведамілі Малафееву, што сабакі ўжо два дні ляжаць на чыгуначных рэйках. Прыехаўшы на месца, ён пабачыў, што адзін з іх атрымаў траўму ад цягніка і не мог хадзіць.
Адзін сабака ляжаў на рэйках, а побач знаходзіўся другі. Ён не толькі грэў сяброўку і бараніў яе ад людзей, але і падтрымліваў, калі па рэйках праязджалі цягнікі.
Малафееў распавядае: «Пачуўшы сігнал, сабака падышоў да сяброўкі, прыціснуўся і лёг побач з ёй. Жывёліны апусцілі галовы, прыціснуўшы іх да зямлі, і цягнік праехаў. Сабака гэта рабіў двое сутак запар, удумайцеся толькі!»
Малафееў адзначыў, што сабак ужо перавезлі ў прытулак.
Каментары