Следчы камітэт завёў крымінальную справу па артыкуле «Давядзенне да самагубства» (арт. 145 КК РБ).
«Навучэнец 9-га класа быў знойдзены са слядамі асфіксіі па месцы жыхарства днём 22 снежня 2016 года», — распавяла Intex-press Марына Дранькова, афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці.
Для высвятлення абставінаў гібелі непаўналетняга следчыя апытваюць сваякоў, суседзяў, аднакласнікаў і педагагічны калектыў школы. Канфіскаваныя асабістыя запісы і камп'ютарныя прылады, якія належаць падлетку, паведамілі ў Следчым камітэце.
Каментары