Культура99

ЗБС «Бацькаўшчына» абуранае звальненнем Валерыя Герасімава з прэзідэнцкай бібліятэкі

22 снежня 2016 года намеснік старшыні Вялікай Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Валеры Герасімаў паведаміў, што кіраўніцтва Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь, якой ён прысвяціў сорак гадоў свайго жыцця — увесь працоўны стаж, — не падоўжыла з ім працоўны кантракт на наступны год.

Між тым сярод дасягненняў Прэзідэнцкай бібліятэкі Рэспублікі Беларусь няпроста знайсці такое, дзе не быў бы заўважны істотны асабісты ўнёсак Валерыя Герасімава. У свой час ён выступіў ініцыятарам шчыльнага супрацоўніцтва з Расійскай нацыянальнай і Расійскай дзяржаўнай бібліятэкамі, ён з’яўляецца аўтарам канцэпцый стварэння паўнатэкставай базы помнікаў канстытуцыйнага права Беларусі і рэтраспектыўнага бібліяграфічнага паказальніка «Гісторыя дзяржавы і права Беларусі» (VI ст. — 1917 г.), якія знаходзяцца ў стадыі актыўнай распрацоўкі. Яшчэ за савецкім часам, калі працоўная ўстанова, для якой Валеры Герасімаў цяпер стаў непатрэбны, насіла назву «Урадавая бібліятэка БССР імя А.М. Горкага», ягоная тэарэтычная распрацоўка адзінай сістэмы бібліятэчна-інфармацыйнага забеспячэння мясцовых органаў улады і кіравання стала базай перадавога вопыту для ўсяго Савецкага Саюза. Да ўсяго, Валеры Герасімаў — аўтар некалькіх сотняў навуковых прац і артыкулаў, актыўны ўдзельнік сустрэч з краязнаўцамі, студэнтамі і школьнікамі з мэтай папулярызацыі беларускай кнігі і кнігазнаўства. Ён неаднаразова аказваў дапамогу рэгіянальным бібліятэкам у аднаўленні гістарычных замкавах і палацавых бібліятэк, браў удзел у дзесятках міжнародных канферэнцый і семінараў. Напрыклад, актыўна супрацоўнічаў з арганізатарамі штогадовых канферэнцый «Санкт-Пецярбург і беларуская культура», што ладзяцца Расійскай нацыянальнай бібліятэкаў у Санкт-Пецярбургу, ініцыяваў у 2016 годзе правядзенне ў самім Доме Урада прарыўной для дзяржапарату каферэнцыі «Магнаты і шляхта ВКЛ — апора беларускай дзяржаўнасці, асветнікі і фундатары нацыянальнай культуры», а на апошнім VI Міжнародным кангрэсе даследчыкаў Беларусі, які адбыўся ў Каўнасе, ён мадэраваў кнігазнаўчую секцыю ды браў удзел у дыскусіях з польскімі і ўкраінскімі калегамі пра кірылічныя старадрукі ды беларускія гістарычныя бібліятэкі.

Не зважаючы на гэта, такі высокапрафесійны спецыяліст стаў раптоўна непатрэбным. Відавочна, што асноўнай прычынай адмовы ў працягу працоўнага кантракта стала нацыянальная самасвядомасць, актыўная грамадзянская пазіцыя Валерыя Герасімава, якую ён ніколі не хаваў, у тым ліку адстойваючы права на пашырэнне беларускай мовы — тытульнай мовы нашай нацыі, яго любоў да Беларусі, яго жаданне зрабіць для росквіту Радзімы ўсё магчымае.

Так, Валеры Герасімаў —адзін са ставаральнікаў аргкамітэтаў Беларускага народнага фронту «Адраджэнне», таварыства памяці ахвяр палітычных рэпрэсій «Мартыралог Беларусі» і Нацыянальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, адзін з заснавальнікаў і нязменны намеснік Старшыні Рады Міжнароднай грамадскай арганізацыі «Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына». Акрамя гэтага, ён шчыры актывіст Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны і актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!». І гэта невялікі пералік яго грамадскіх заслугаў. Па незразумелых прычынах для кіраўніцтва Прэзідэнцкай бібліятэкі такая грамадская актыўнасць Валерыя Герасімава стала непрымальнай.

Мы абураныя тым, што працоўныя кантракты працягваюць выкарыстоўвацца як карны механізм і што не зважаючы на ўсе працоўныя заслугі і дасягненні рэдкаму спецыялісту па старадруках такога высокага ўзроўню, якім з’яўляецца Валеры Герасімаў, цяпер няма месца ў буйным навукова-даследчым кнігазнаўчым цэнтры — аддзеле старадрукаў і рэдкіх выданняў, — ініцыятарам стварэння якога спадар Валерый у свой час выступіў і які да апошняга часу ўзначальваў.

Каментары9

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?8

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча не дала славацкай дэлегацыі дазвол на пралёт у Маскву. Тыя ляцелі ў абход

Экс-прэм’ер Канады папрасіў Трампа апамятацца «як стары старога»

Вікторыя Азаранка выбыла з Australian Open у першым крузе1

Сітуацыя з пажарамі ў Лос-Анджэлесе становіцца крытычнай. Яны не сціхаюць1

Мінчука, які адказваў за бяспеку пасажыраў у аэрапорце «Мінск», судзяць за палітыку

У Грузіі працягваюцца масавыя затрыманні на акцыях пратэсту1

Скандал у Польшчы: зніклыя процітанкавыя міны адшукалі на складзе IKEA1

Па прагнозах эксперта, у гэтым годзе жанчыны абгоняць мужчын у сэксе з робатамі7

«Небяспечна». Карпенка патлумачыў, чаму не будзе ўчасткаў галасавання за мяжой9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?8

Хто той палітвязень з Іванава, які выплаціў $600 тысяч кампенсацыі за данаты і ўсё адно атрымаў вялікі тэрмін?

Галоўнае
Усе навіны →