Кондрусь на волі: «Думаю, гэта была не апошняя Плошча»
26 снежня Уладзіміра Кондруся прызналі вінаватым ва ўдзеле ў масавых беспарадках і прысудзілі да паўтара года «хатняй хіміі» з прымусовым лячэннем і наглядам. Абвяшчэнне прысуду прайшло без удзелу самога Кондруся.
Пасля абвяшчэння прысуду бацькі і журналісты чакалі яго ў фае суда, аднак Кондруся вывелі наўпрост на вуліцу праз іншы выхад.
Уладзімір падзякаваў журналістам і грамадскасці за падтрымку і сказаў, што ні пра што не шкадуе.
«Думаю, гэта была не апошняя Плошча», — адказаў Кондрусь на пытанне, ці выйшаў бы ён на пратэсты, калі б ведаў, што ўсё так скончыцца.
Каментары