У гэтым сезоне мы не пабачым яе выступаў.
«Настасся Кінунен (Дубарэзава) пакінула каманду пасля этапу ў Паклюцы. Яе цяпер у большай ступені павінны турбаваць іншыя, прыемныя для жанчыны пытанні, а не біятлон. Вядома, гэта нечаканасць… Але, у рэшце рэшт, жыццё ёсць жыццё», — сказаў старэйшы трэнер жаночай зборнай Беларусі Фёдар Свабода Sputnik.by.
У мінулым сезоне Настасся заняла 50-е месца ў агульным заліку Кубка свету. Гэта другі вынік у беларускай камандзе пасля Надзеі Скардзіны.
Каментары