На пасяджэнні ў Маскве Андрэйчанка раскрытыкаваў адносіны Беларусі і Расіі
У Маскве 26 снежня праходзіць 51-я сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Спакойную плынь мерапрыемства, на якім павінен быў абмяркоўвацца бюджэт Саюзнай дзяржавы на наступны год, аказалася парушана крытыкай старшыні Палаты прадстаўнікоў Беларусі Уладзімірам Андрэйчанкам.
«У Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) не прымаецца важных рашэнняў, а сам саюз ператвараецца ў палітычны праект», — заявіў ён.
Андрэйчанка таксама адзначыў, што ў адносінах Беларусі і Расіі не ўсё дабратворна, рэгулярна прымаюцца пратэкцыянісцкія рашэнні, якія супярэчаць заканадаўчай базе Саюзнай дзяржавы і Еўразійскага эканамічнага саюза.
Каментары