Умовы прыцягнення ў краіну замежных інвестыцый павінны адпавядаць дзяржаўным інтарэсам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па пытаннях прыцягнення знешняга фінансавання.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што адным з найважнейшых каналаў паступлення крэдытаў з'яўляецца банкаўская сфера. За апошнія гады ў Беларусі склаліся дзелавыя партнёрскія адносіны з шэрагам замежных банкаў, якія працуюць у краіне.
«Проста трэба варушыцца, грошай у свеце дастаткова. Вядома, ніхто раскідвацца імі не будзе. Але наша краіна мае добрую крэдытную гісторыю, мы нікому ніколі не былі вінны і не плануем мець пратэрмінаваныя крэдытныя рэсурсы або даўгі, таму трэба выкарыстаць гэта і працаваць. Працаваць і з заходнімі банкамі, і з нашымі філіяламі расійскіх банкаў. Але пры запазычанні трэба мець на ўвазе, што эканамічная бяспека і ўзровень золатавалютных рэзерваў — гэта святое, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — З гэтых падыходаў трэба зыходзіць пры вызначэнні мэтазгоднасці прыцягнення замежных сродкаў. Нейкай гонкі за аб'ёмамі быць не павінна, каб не залезці ў неаплатныя даўгі. Умовы прыцягнення фінансаў павінны адпавядаць выключна дзяржаўным інтарэсам, мець ясныя перспектывы і мэта».
Паводле слоў кіраўніка краіны, у першую чаргу рэсурсы патрэбныя рэальнаму сектару. «Пытанне не ў тым, дзе іх знайсці і як. Размова пойдзе аб канкрэтных крэдытах, якія нам прапаноўваюць. Не толькі мы просім у кагосьці (гэта нармальная практыка), а нам прапаноўваюць сёння нашы партнёры. Перш за ўсё расійскія банкі. Нам трэба абмеркаваць правілы запазычанні, кошт гэтых крэдытаў, варта ці не варта іх браць, куды накіраваць, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Калі ёсць канкрэтныя праекты, разлікі іх рэальнай акупнасці, і яны прымальныя, трэба вырашаць пытанне аб знешніх запазычаннях пад гарантыі ўрада».
Каментары