«Советская Белоруссія» дала адлуп кіраўніку Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Рашэтнікаву
«Советская Белоруссія» дала адказ дырэктару Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леаніду Рашэтнікаву, які заявіў, што «незалежнай Беларусі быць не можа». Аўтарская калонка называецца «Памылка былога рэзідэнта».
«Некалькі слоў пра наватара і яго інстытут. … Нягледзячы на гучную назву, гэты самы РІСД — усяго толькі адна з шматлікіх кантор, якія нястомна здабываюць бюджэты на неабсяжнай ніве «аналізу і сінтэзу». Толькі і ўсяго! — адзначае аўтар і працягвае: — Кожны ахвотны можа забрацца ў інтэрнэт, знайсці «матэрыялы» гэтай установы і пераканацца ў іх абсалютнай нікчэмнасці. Дый сам спадар Рашэтнікаў ніякі не генерал-лейтэнант ваеннай разведкі, а ўсяго толькі глыбокі адстаўнік. Так што ўсім яго «адкрыццям» і іншаму грош цана».
«Ну збалбатнуў нешта пенсіянер, ну паказаў сябе поўным дылетантам, ну што з таго? Балбатуноў не сустракалі, ці што?» — падсумоўвае «Советская Белоруссія».
Каментары