Навука і тэхналогіі5151

Прафесар Цыхун: Беларуская мова ўтварылася недзе пасля VII ст. нашай эры

Апошнімі гадамі ў расейскай інфармацыйнай прасторы ўсё часьцей пачалі зьяўляцца выказваньні палітолягаў і аналітыкаў пра тое, што беларускі народ і беларуская мова — гэта штучныя ўтварэньні, прыдуманыя або палякамі для разбурэньня агульнарускага адзінства, або бальшавікамі.

Генадзь Цыхун, фота ТБМ

У сераду кіраўнік Расійскага інстытуту стратэгічных дасьледаваньняў, адстаўны генэрал ФСБ Леанід Рашэтнікаў заявіў, што беларуская мова была створаная пастановаю ЦК ВКП(б) у 1926 годзе.

Насамрэч у лістападзе 1926 году ў Менску была праведзена Акадэмічная канфэрэнцыя па рэформе беларускага правапісу і азбукі. Яе падрыхтоўка і ход сапраўды былі пад кантролем ЦК ВКП(б). Ён і прымаў пастанову пра правядзеньне канфэрэнцыі. Там было шмат замежных гасьцей, напрыклад, латыскі паэт Яніс Райніс. Але канфэрэнцыя мову, вядома, не «стварала» — яна займалася рэформай правапісу і альфабэту.

На момант правядзеньня канфэрэнцыі 1926 году толькі традыцыя беларускамоўнага пэрыядычнага друку налічвала 65 гадоў, а літаратура на беларускай мове існавала ўжо шмат стагодзьдзяў. Напрыклад клясычны рыцарскі гатычны раман «Трышчан і Іжота» быў перакладзены на беларускую мову ў XVI стагодзьдзі.

Мы пазванілі сусьветнавядомаму беларускаму лінгвісту, прафэсару Генадзю Цыхуну з просьбай пракамэнтаваць выказваньні расейскіх аналітыкаў.

Абламейка: Генадзь Апанасавіч, ці існуе самастойны беларускі народ?

Цыхун: Вядома існуе. Гэта навуковы факт.

Абламейка: Сёньня высокапастаўлены расейскі аналітык заявіў, што беларуская мова была створана пастановай ЦК ВКП(б) ад 1926 году. Як бы вы маглі гэта пракамэнтаваць?

Цыхун: Я не магу камэнтаваць такія ненавуковыя выказваньні. Гэта ніжэй майго навуковага гонару.

Абламейка: Дык як лінгвіст, прафэсар Генадзь Цыхун адказаў бы на пытаньне, ці існуе самастойная беларуская мова?

Цыхун: Натуральна, існуе і існавала, як і ўсе астатнія славянскія мовы. Проста так выпадкова ніхто ня можа сказаць, што, вось, гэтая мова існуе, а гэтая — не існуе. Беларуская мова існуе з часу, калі праславянская мова разышлася і стварыліся асобныя мовы. Тут ніякіх пытаньняў ня можа быць. Так адбывалася з усімі мовамі. Гэта бясспрэчны факт, што беларуская мова існуе. Іншая справа ў якіх гістарычных абставінах ёй даводзіцца існаваць. Гэта ўжо іншая справа.

Абламейка: А як лінгвістыка адказвае на пытаньне, як даўно існуе беларуская мова?

Цыхун: На гэтае пытаньне розныя лінгвісты адказваюць па-рознаму. Некаторыя лічаць, што на ўсходзе славянскага арэалу, быццам бы, пэўны час існавала старажытнаруская ці агульнаруская мова. Але ня ўсе лінгвісты прытрымліваюцца гэтай думкі, таму што ў паўднёвых славян не было такой агульнай мовы, у заходніх таксама не было. Іншая справа, што племянныя мовы на ўсходзе маглі разысьціся пазьней. Але гэта неістотна. Некаторыя беларускія лінгвісты, напрыклад, Воўк-Левановіч, казалі, што быццам бы існавала гэтая ўсходнеславянская моўная супольнасьць, зь якой потым атрымаліся руская, беларуская і ўкраінская мовы, але даказаць гэта нейкімі навуковымі аргумэнтамі цяжка. А я думаю, што беларуская мова існуе з таго самага часу, як і ўсе астатнія славянскія мовы, якія паступова разышліся ад агульнай праславянскай мовы.

Абламейка: Дык колькі стагодзьдзяў ужо існуе наша мова?

Цыхун: Ну колькі менавіта стагодзьдзяў — цяжка сказаць, але можна лічыць, што ў VI-VII стагодзьдзях нашай эры яшчэ існавала праславянская моўная супольнасьць. Але ўжо і тады ў розных канцах славянскага сьвету пачалі фармавацца некаторыя фанэтычныя рысы і сам разьдзел пачаўся.

Ну а тыя, хто лічыць, што існавала ўсходнеславянская моўная супольнасьць, кажуць, што разыходжаньне яе пачалося ў ХІІ-ХІІІ стагодзьдзях. Але ўсё гэта ўмоўна, бо і тады існавалі мовы асобных племянных аб’яднаньняў, і яны задоўга да таго маглі існаваць.

Я не прытрымліваюся гэтага пункту гледжаньня і не лічу, што існавала ўсходнеславянская моўная супольнасьць, якая пазьней за іншыя распалася.

Каментары51

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці2

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Усе навіны →
Усе навіны

Жыхара Мінскага раёна будуць судзіць за адмаўленне генацыду беларускага народа2

Ці прыйдзе беларускі Хрушчоў пасля Лукашэнкі? Мікола Бугай адказвае Дракахрусту16

У Расіі завялі крымінальную справу на спявачку Манетачку3

У пасольства Германіі ў Беларусі прызначылі вельмі дасведчанага кіраўніка5

Пакістанец не змог пераехаць беларускую мяжу па пашпарце сябра-італьянца

У кастрычніку ў Мінску адкрыюць першы ў Беларусі храм Армянскай апостальскай царквы9

Зяленскі заклікаў завяршыць вайну да зімы8

Трамп пра словы Пуціна пра Харыс: Не ведаю, абразіў ён мяне ці аказаў мне паслугу3

Лукашэнку прэзентавалі нацыянальную канцэпцыю айчыннай гісторыі. «Аб'ектыўна і нічога не скажаючы»7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці2

Чалы: Чым даўжэй Лукашэнка марудзіць з выбарамі, тым больш аргументаў, каб яму не ісці

Галоўнае
Усе навіны →