У Навагрудскім раёне з хлява жыхара в. Вялікія Карнышы скралі паўліна, паведамілі ў прэс-службе УУС Гродзенскага аблвыканкама.
Крадзеж быў учынены невядомым: ён знайшоў ключ ад летняй кухні, пакінуты гаспадаром ва ўмоўным месцы, і скраў з яе перфаратар «Bosсh».
Зламыснік зазірнуў таксама ў хлеў, дзе не заўважыў нічога каштоўнага, акрамя птушак. Яго здабычай сталі дзве курыцы, індык, а таксама паўлін. Экзатычная для нашых шырот птушка была гонарам гаспадара.
Заведзена крымінальная справа па арт. 205 (крадзеж) КК РБ.
Каментары