У адміністрацыі прэзідэнта ЗША заявілі, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін мог прымаць непасрэдны ўдзел у хакерскай аперацыі, якая мела мэтай ўмяшальніцтва ў выбарчы працэс у Злучаных Штатах.
Дарадца тагачаснага прэзідэнта Барака Абамы Бэн Роўдс заявіў, што Пуцін жорстка кантралюе любыя аперацыі, што выконваюцца расійскім урадам, з чаго вынікае, што ён быў у курсе таго, што адбываецца.
«Усё, што нам вядома, пра тое, як дзейнічае Расія, і як Пуцін кантралюе свой урад, паказвае на тое, што, зноў-такі - калі вы вядзеце гаворку аб маштабным электронным умяшанні накшталт гэтага, — то мы гаворым аб самых высокіх паверхах ўлады», - сказаў Роўдс.
«І ў канчатковым выніку Уладзімір Пуцін з'яўляецца афіцыйнай асобай, адказнай за дзеянні расійскага ўрада», — дадаў дарадца Барака Абамы.
Прэс-сакратар Белага дома Джош Эрнэст дадаў, што, на яго думку, факт удзелу ў гэтым Пуціна цалкам відавочны.
Расійскія афіцыйныя асобы шматкроць заяўлялі пра сваю недатычнасць да хакерскіх нападаў.
У чацвер у Крамлі чарговы раз з абурэннем адкінулі здагадкі пра тое, што Пуцін дырыжыраваў узломам і выкраданнем дадзеных у надзеі аказаць уздзеянне на вынік выбараў прэзідэнта ЗША.
-
Рэаліі расійскай правінцыі: пакуль муж быў на фронце, жонка пайшла да іншага. Сужыхар яе забіў і таксама пайшоў на вайну
-
Ізраіль правёў кібератаку на членаў «Хезбалы». Пейджары 1200 баевікоў адначасова ўзарваліся проста ў кішэнях ВІДЭА
-
Салаўёў сцвярджае, што за выбухі пэйджараў у Ліване адказны ізраільскі агент «Махшыр Кешэр». Рагоча ўвесь інтэрнэт
Каментары