Грамадства1010

Дунаеў: Палова тэрміну прайшла, а выканана толькі дзясятая частка дарожнай карты па ўключэнні ў Балонскі працэс

Сузаснавальнік і старшыня незалежнага беларускага Балонскага камітэта Уладзімір Дунаеў выказаў занепакоенасць тым, што дарожная карта па ўключэнні Беларусі ў Балонскі працэс практычна не выконваецца.

Уладзімір Дунаеў. Фота journalby.com.

Абмеркаванне далучэння нашай краіны да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі прайшло 13 снежня падчас чацвёртай штогадовай галандска-польска-беларускай канферэнцыі «Адукацыя як права чалавека: мадэрнізацыя вышэйшай адукацыі ў адказ на выклікі XXI стагоддзя» (арганізатары — Цэнтр Астрагорскага, амбасады Польшчы і Нідэрландаў).

На сённяшні дзень Грамадскі Балонскі камітэт Беларусі ацэньвае практычнае ажыццяўленне дарожнай карты ў межах дзесяці працэнтаў. Тым часам прайшло ўжо паўтара года — палова тэрміну, дадзенага для рэфармавання сістэмы адукацыі.

«Дарожная карта — унікальны дакумент. Гэта пакуль што адзіная ўзгодненая з Еўропай праграма сектаральных рэформ. Яе выкананне будзе сведчыць пра здольнасць нашай краіны быць добрасумленным удзельнікам дамоваў, што магло б адкрыць перспектывы для далейшага супрацоўніцтва з Еўропай, — сказаў Дунаеў. — Дарожная карта — не меню, з якога можна выбіраць тое, што падабаецца. Яна патрабуе поўнага і своечасовага выканання ўсіх пунктаў. Хочацца, каб наша краіна скарысталася магчымасцю сур’ёзна мадэрнізаваць сістэму адукацыі.

Пра патрэбу ў мадэрнізацыі сведчаць і ўнутрыбеларускія ацэнкі, і міжнародныя. У 2013 годзе Сусветны банк апублікаваў даклад, у якім гаварылася пра тое, што Беларусь з’яўляецца чэмпіёнам па дэфіцыце кампетэнцый сярод выпускнікоў. Пры вялікай колькасці людзей з фармальнай адукацыяй знайсці кампетэнтных спецыялістаў вельмі складана».

Усё мяняецца, былі часы, калі ўніверсітэты не адзначаліся вялікімі поспехамі ў падрыхтоўцы кадраў, заўважае спадар Уладзімір. Аднак нязменным заставалася захаванне самакіравання і гарантаванне акадэмічных свабод.

«Там, дзе няма гэтых фундаментальных каштоўнасцей, няма ўніверсітэта», — сцвярджае Дунаеў.

Мабільнасць — яшчэ адзін пункт, на якім Еўропа ставіць акцэнт. Беларускія студэнты павінны ездзіць у іншыя краіны, каб атрымліваць міжнародны досвед, замежнікі мусяць прыязджаць у Беларусь.

Спадар Уладзімір адзначае, што ўзровень інтэрнацыяналізацыі беларускай адукацыі не дасягнуў узроўню савецкай канца 80-х. Прафесар тлумачыць, што праблема інтэрнацыяналізацыі неадназначная. Дзесьці яна з’яўляецца пазітыўным фактарам для развіцця адукацыі, а дзесьці — негатыўным.

«Ці здольныя, напрыклад, туркменскія студэнты павысіць якасць беларускай адукацыі? — задае пытанне Дунаеў. — Улічваючы, што ў нас амаль не адлічваюць замежных студэнтаў. Гэта зразумела, таму што яны прыносяць грошы, а ў нас існуе недафінансаванне вышэйшай адукацыі. У апошнія гады выявілася дэмаграфічная яма, грошай проста бракуе. За кошт замежных студэнтаў можна крыху паправіць фінансавае становішча, але гэта стварае праблему якасці».

Дунаеў прыводзіць прыклад, што, калі б у Беларусь прыязджалі студэнты з Нямеччыны, гэта стымулявала б развіццё, бо патрабавала б іншага падыходу да навучання.

На праблему інтэрнацыяналізацыі звярнуў увагу і дырэктар Офіса падтрымкі адукацыі ў Нідэрландах, афіцыйнага прадстаўніка галандскай вышэйшай адукацыі ў Расіі, Ерке Ферсхор. Ён сказаў, што іх арганізацыю часта крытыкуюць за ўкладанне грошай у развіццё адукацыі на англійскай мове. Але ён упэўнены, што гэта варта рабіць, таму што замежныя студэнты таксама прывозяць грошы. Не абавязкова ўсіх высылаць з краіны на навучанне, можна запрашаць замежнікаў у Мінск. Не толькі студэнтаў, але і выкладчыкаў. Вялікі бар’ер, на думку Ерке Ферсхора, — мова. Ён акцэнтаваў, што, калі мы пачнём рана вучыць дзяцей англійскай, то пазбавімся многіх бар’ераў у адукацыі.

Даніэль Крутцына: На тэстах беларусы паказваюць лепшыя аналітычныя здольнасці, чым суседнія народы, але дрэнныя камунікацыйныя навыкі

Каментары10

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін2

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэжымы заўсёды падаюцца найбольш стабільнымі перад сваім падзеннем». Радаслаў Сікорскі падбадзёрыў беларусаў6

Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі1

Праясніўся лёс грамадзяніна Латвіі, які тыдзень таму знік у Беларусі7

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ наступстваў украінскага ўдару па складзе боепрыпасаў у Таропцы2

Назвалі імёны апошніх палітвязняў, вызваленых 16 верасня4

Учора на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць тэмпературных рэкордаў, якія трымаліся 60 гадоў

У Расіі затрымалі былога лідара руху за суверэнітэт Татарстана2

90-гадовы Познер вернецца ў эфір расійскага «Першага канала». Ягоная праграма перастала выходзіць у 2022 годзе4

У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін2

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →