За два дні чытачы сабралі на расследаванні «Нашай Нівы» больш за 25% запытанай сумы
Краўдфандынгавы збор грошай для «Нашай Нівы» дае першыя вынікі.
Па стане на 23.00 13 снежня чытачы «Нашай Нівы» сабралі 2550 рублёў — больш за 25% ад запытанай сумы. Яшчэ некалькі плацяжоў былі праведзеныя праз АРІП непасрэдна на рахунак Рэдакцыі. («Талака» можа атрымліваць пераводы з картак, а праз АРІП — не.)
Вялікі дзякуй за падтрымку! Краўдфандынгавы збор грошай працягваецца. Гэта першы такі збор у гісторыі беларускіх СМІ.
Каментары