Грамадства11

БЧ прызначыла больш за 70 дадатковых цягнікоў на святы

Больш за 70 дадатковых цягнікоў назначана ў дні калядных і навагодніх свят, паведамілі ў прэс-цэнтры БЧ.

«Беларуская чыгунка загадзя прымае меры па забеспячэнні перавозак пасажыраў у дні калядных і навагодніх святаў. Назначана больш за 70 дадатковых цягнікоў міжнародных і міжрэгіянальных ліній», — растлумачылі ў БЧ.

У міжнародных зносінах будуць дадаткова курсаваць 40 цягнікоў па найбольш запатрабаваных маршрутах: Мінск—Масква—Мінск, Брэст—Масква—Брэст, Калінінград—Масква—Калінінград і Баранавічы—Масква—Баранавічы.

У міжрэгіянальных зносінах у навагоднія святы дадатковыя цягнікіназначаны па маршрутах: Мінск—Брэст—Мінск, Гомель— Мінск—Гомель, Магілёў—Мінск—Магілёў, Гродна—Мінск—Гродна.

Па найбольш папулярных у пасажыраў напрамках у святочныя дні будуць дадаткова курсіраваць цягнікіздвоенымі саставамі: нумар 708/707 Мінск—Гомель адпраўленнем з Мінска 30 і 31 снежня, 1 і 2 студзеня, з Гомеля—31 снежня, 1, 2 і 3 студзеня; нумар 701/702 Мінск—Брэст адпраўленнем з Мінска 2 студзеня, з Брэста — 3 студзеня; нумар 716/715 Мінск—Гомель адпраўленнем з Мінска і Гомеля 2 студзеня; нумар 710/709 Мінск—Гомель адпраўленнем з Мінска і Гомеля 30 снежня і 1 студзеня.

Больш падрабязную інфармацыю аб часе адпраўлення назначаных дадатковых цягнікоў можна атрымаць на сайце БЧ, а таксама ў чыгуначных касах і па тэлефонах службаў даведак.

«Беларуская чыгунка працягне работу па назначэнні дадатковых цягнікоў на перыяд навагодніх і калядных свят з улікам росту пасажырапатоку», — падкрэслілі ў прэс-цэнтры.

Каментары1

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →