Улада1414

Намеснік міністра сувязі РФ: стаўленне расійскіх СМІ да Беларусі абсалютна добразычлівае

Стаўленне расійскіх СМІ да Беларусі і асобных прадстаўнікоў урада гэтай краіны «абсалютна добразычлівае», заявіў інфармацыйнаму агенцтву RNS намеснік міністра сувязі і масавых камунікацый Расіі Аляксей Волін.

Аляксей Волін. Фота im4.kommersant.ru

«Большая частка інфармацыйнага поля (у Расіі — рэд.) цалкам пазітыўная. Вядучыя расійскія СМІ надаюць шмат увагі канкрэтным праектам Саюзнай дзяржавы. Мы не бачым нічога страшнага ў тым, калі ў СМІ асвятляюцца рэальныя праблемы і спрэчкі, якія, натуральна, здараюцца паміж партнёрамі», — паведаміў Волін, адзначыўшы, што ён часта абмяркоўвае з калегамі з Беларусі публікацыі ў расійскіх СМІ.

Волін падкрэсліў, што ў Расіі, безумоўна, ёсць СМІ, якія крытыкуюць Беларусь і яе кіраўніцтва. «Але ў Расіі дзейнічае свабода слова, і дзяржава не можа дыктаваць каму, што і пра каго пісаць», — заявіў намеснік міністра сувязі і масавых камунікацый. Паводле яго слоў, расійскае кіраўніцтва ў беларускіх СМІ «крытыкуецца нават куды часцей, чым беларускае».

Каментары14

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас нападу на офіс Wildberries у Маскве загінулі два ахоўнікі1

Праясніўся лёс грамадзяніна Латвіі, які тыдзень таму знік у Беларусі7

З'явіліся спадарожнікавыя ФОТЫ наступстваў украінскага ўдару па складзе боепрыпасаў у Таропцы2

Назвалі імёны апошніх палітвязняў, вызваленых 16 верасня4

Учора на беларускіх метэастанцыях перапісана дзевяць тэмпературных рэкордаў, якія трымаліся 60 гадоў

У Расіі затрымалі былога лідара руху за суверэнітэт Татарстана2

90-гадовы Познер вернецца ў эфір расійскага «Першага канала». Ягоная праграма перастала выходзіць у 2022 годзе4

У Ліване новыя выбухі прылад для сувязі. Гэтым разам узрываюцца рацыі8

Айцішнік стаў «пагрозай бяспецы» ў Літве з-за працы на БелАЭС па размеркаванні6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Шматдзетная маці Вольга Залатар выйшла на свабоду, цалкам адбыўшы чатырохгадовы тэрмін

Галоўнае
Усе навіны →