Расійскі спявак і дэпутат Дзярждумы Іосіф Кабзон прысвяціў на канцэрце песню «Мы з неўміручасці» вядомаму сваёй жорсткасцю камандзіру расійскіх баевікоў Арсену «Матароле» Паўлаву.
Арсен Паўлаў загінуў 16 кастрычніка ў выніку выбуху каля ліфта дома, дзе ён жыў.
33-гадовы Матарола стаў вядомым у 2014 годзе. Гэты расійскі марскі пехацінец удзельнічаў у захопе Крыма, няўдалай спробе захопу Харкава. Пасля трапіў у Славянск, узначаліў адзін са штурмавых атрадаў, што дзейнічалі на Данбасе. Ён браў удзел ва ўсіх галоўных баях 2014 і 2015 гадоў.
Паўлаў нарадзіўся ў расійскай аўтаноміі Комі, у 15 гадоў застаўся сіратой. Служыў у арміі, ваяваў у Чачні.
Матарола меў злую славу: існуе запіс, на якім ён хваліцца, што забіў 15 палонных украінскіх вайскоўцаў.
Каментары