Аператар Verizon адмовіўся распаўсюджваць у сваіх сетках абнаўленне ад кампаніі Samsung, пасля ўстаноўкі якога тэлефоны Galaxy Note 7 будзе немагчыма зарадзіць.

У заяве аператара гаворыцца, што абнаўленне стварае дадатковую рызыку для карыстальнікаў, у якіх няма іншага тэлефона. Яны не змогуць звязацца з роднымі або звярнуцца па медыцынскую дапамогу ў экстранай сітуацыі.

Samsung абвясціў, што будзе распаўсюджваць абнаўленне ў ЗША на працягу 30 дзён, пачынаючы з 19 снежня. Кампанія адзначыла, што пакупнікі ўжо вярнулі больш за 93 % адкліканых тэлефонаў Galaxy Note 7.

Galaxy Note 7, флагманская мадэль тэлефонаў Samsung, была выпушчана ў жніўні 2016 года. Неўзабаве карыстальнікі пачалі скардзіцца, што апараты загараюцца і выбухаюць пры падзарадцы. У ЗША забаранілі праносіць Galaxy Note 7 на борт самалётаў.

Прычынай узгарання тэлефонаў быў вытворчы дэфект акумулятара. Samsung адклікала тэлефоны, але праз некаторы час аднавіла продаж, заявіўшы, што дэфект ліквідаваны. Аднак скаргі ўсё адно паступалі, і ў кастрычніку Samsung вырашыла спыніць вытворчасць Galaxy Note 7.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0