У канцы лістапада «Алегра», самы папулярны польскі інтэрнэт-аўкцыён, выпусціў кранальны калядны ролік, які за некалькі дзён стаў хітом у інтэрнэце.
Гэта гісторыя пра пажылога паляка, які замаўляе падручнік «Англійская для пачаткоўцаў» і пачынае старанна вучыць новую мову, часам трапляючы ў смешныя сітуацыі. Для чаго гэта яму патрэбна? Адказ глядзіце ў відэа.
Ролік быў зняты варшаўскім агенцтвам Bardzo. На момант публікацыі ён сабраў больш за 4 млн праглядаў.
Каментары