Улада2525

Вырас блізу Лідскага замку, а ягоны сын працаваў барменам: пяць фактаў пра в.а. кіраўніка Адміністрацыі Валерыя Міцкевіча

Аляксандр Лукашэнка 5 снежня звольніў кіраўніцтва Адміністрацыі прэзідэнта. У адстаўку былі адпраўленыя Аляксандр Косінец і ягоны першы намеснік Канстанцін Мартынецкі. В.а. кіраўніка Адміністрацыі прызначаны юрыст Валерый Міцкевіч.

Нарадзіўся і вырас у Лідзе

Нарадзіўся Валерый Вацлававіч Міцкевіч у 1964 годзе ў Лідзе. Дзяцінства прайшло на вуліцы Рэвалюцыйнай, у 2013 годзе яе пераіменавалі ў бульвар Вялікага Князя Гедыміна. Да Лідскага замка было зусім рукой падаць, усяго нейкіх пяць хвілін няспешнай хады.

Хлопец хадзіў у блізкую ад дому сярэднюю школу №11. Дырэктарамі навучальнай установы пры ім былі Аркадзь Мазоўка і Тадэвуш Андрукевіч. Адметна, што пішуць, нібыта гэта самую школу скончыў цяперашні кіраўнік спраў прэзідэнта, а таксама былы кіраўнік Адміністрацыі Віктар Шэйман. Але гэта не так, Шэйман вучыўся ў Тракелях Воранаўскага раёна. Настаўніцай матэматыкі ў яго была Вольга Яўгенаўна Качан, якая пасля перайшла ў школу №11 Ліды. Яна вельмі ганарылася сваім выпускніком.

Цікава, што ў Адміністрацыі прэзідэнта працаваў яшчэ адзін выхадзец з СШ №11 Ліды — Мікалай Быстрыцкі, які прайшоў праз афганскую вайну. Яны з Міцкевічам акурат аднагодкі.

Суддзя Заслаўя

Па сканчэнні школы ў родныя мясціны Валерый Міцкевіч так і не вярнуўся. У 25 гадоў ён скончыў юрыдычны факультэт БДУ. Чаму так позна? Бо акурат у той час студэнтаў прызывалі на службу ў войска. Відаць, Міцкевіч якраз аддаваў даніну Радзіме. Яго размеркавалі стажорам суддзі ў Заслаўе Мінскага раёна. Ад 1991 года, першага года незалежнасці, да 2001 Валерый Міцкевіч з’яўляўся суддзём Мінскага раёна і Заслаўя.

У той час з ім нярэдка перасякаўся вядомы праваабаронца Гары Паганяйла. «Міцкевіч — гэта юрыст высокага класа, добры прафесіянал і, па-мойму, прытрымліваецца цалкам дэмакратычных поглядаў. Мне здаецца, што з Міцкевічам можна мець справы», — казаў пра яго спадар Паганяйла.

Прызначэнец Макея

Нейкі час Валерый Міцкевіч папрацаваў намеснікам міністра юстыцыі, а таксама членам ЦВК. Гэта акурат прыпала на час правядзення рэферэндуму па зняццю абмежаванняў тэрмінаў на знаходжанне на пасадзе прэзідэнта, а таксама парламенцкіх выбараў 2004 года. Пасля гэтага сышоў працаваць дырэктарам Нацыянальны цэнтр законапраектнай дзейнасці пры прэзідэнце.

У Адміністрацыі прэзідэнта Валерый Міцкевіч, можна сказаць, ужо доўгажыхар. Ён быў прызначаны ў 2009 годзе. Гэта акурат пачатак там працы Уладзіміра Макея. Першыя спробы наладжвання адносін з Захадам і ўнутранай адлігі.

Чым запомніўся ў Адміністрацыі?

Там Міцкевіч займаўся дастаткова вузкай юрыдычнай сферай. Першай ягонай заявай было абнадзейванне, што мараторый на смяротнае пакаранне можа быць уведзены ў Беларусі. Адметна, што спадар Міцкевіч адначасова займаў пасаду старшыні камісіі па пытаннях памілавання. Менавіта туды звярталіся сваякі асуджаных за выбух у 2011 годзе Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. «За той час, што я працую ў камісіі, усе смяротныя прысуды былі выкананыя абсалютна справядліва», — запэўніваў Міцкевіч.

Спатканне з Валерыем Міцкевічам і Аляксандрам Косінцам меў галоўны рэдактар сайта ej.by Сяргей Сацук, у якога былі факты карупцыі на дастаткова высокім узроўні. Па словах Сацука, Косінец і тагачасны кіраўнік Следчага камітэта Валянцін Шаеў занялі пазіцыю «Я начальнік — ты дурань» і нічога не хацелі слухаць. Адзіны чалавек, з якім быў магчымы дыялог — гэта быў Валерый Міцкевіч. «З Міцкевічам можна было канструктыўна абмяркоўваць», — казаў рэдактар ej.by.

Сын — бармэн і музыкант

Жонку Валерыя Міцкевіча завуць Святлана, у сям’і двое сыноў. Старэйшы — Ягор — скончыў таксама юрыдычны факультэт БДУ, але не пайшоў па слядах бацькі.

У 2010 годзе Ягора Міцкевіча нават прызналі «Містарам юрфак». У кароткай анкеце было шмат цікавых пытанняў. Напрыклад, Еўропа ці Амерыка? «Еўропа — гэта эстэтыка і культурная разнастайнасць. ЗША — гэта свабода. Так што і тое, і тое бадай». Аўтобус ці трамвай? «Трамвай — у ім ёсць пэўная доля рамантыкі».

Цікава, што Ягор працуе… барменам. Ён працаваў у такіх мінскіх установах, як Malt&Hops Pub і Cafe Feelini.

Таксама ён з’яўляецца вакалістам у гурце Dead Stars Avenue, спяваюць хлопцы па-англійску.

У каментары для «Нашай Нівы» Ягор Міцкевіч сказаў, што гэта хобі, якое не прыносіць прыбыткаў.

У сацыяльных сетках Ягор Міцкевіч падпісаны на такія суполкі як «Спосабы падарожнічаць амаль задарма», іранічную суполку «Тыповая ДНР», «Будзьма беларусамі» і іншыя.

Каментары25

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Спробы наведаць Марыю Калеснікаву ў Гомелі не прыносяць поспеху3

Азаронак расказаў, як у пачатку вайны прысутнічаў на закрытай нарадзе Рады бяспекі16

Без імёнаў і надмагілляў. Жыхары латвійскага памежжа паказваюць, як хаваюць мігрантаў, якія спрабавалі трапіць з Беларусі6

Аўтарку лозунга «Стоп таракан» адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі4

«Гэта бомба!» Пад Лідай жанчына знайшла зайздросную паляну баравікоў1

У Літве на мяжы з Беларуссю пачынаюцца вучэнні НАТА

У Берліне адкрылі самыя высокія арэлі Еўропы ВІДЭА

У Бабруйску жанчына загінула проста на сваёй кухні

Раман Пратасевіч назваў памер свайго заробку як зваршчыка26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі3

«Зашмат у вас дзяцей». Як жыве сям'я з сямю дзецьмі, якой давялося выехаць з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →