На 83-м годзе жыцця памёрла Муза Канстанцінаўна Заслонава, рэжысёр-дакументаліст кінастудыі «Беларусфільм», старэйшая дачка легендарнага героя Вялікай Айчыннай вайны Канстанціна Заслонава, паведамляе «Народная воля»
Муза Канстанцінаўна скончыла БДУ, а затым Усесаюзны дзяржаўны інстытут з чырвоным дыпломам. Працавала на студыі «Летапіс» з 1967 г. Пра свайго бацьку зняла фільм і напісала дакументальны раман «Прозвішча».
Каб выдаць кнігу за свой кошт, Муза Канстанцінаўна прадала вялікую кватэру і купіла жыллё куды больш сціплае.
Сваёй сям'і ў Музы Канстанцінаўны не было.
Каментары