Культура1818

Памёр настаўнік і краязнаўца Алесь Белакоз

Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку гісторык Андрэй Вашкевіч.

«Сумная вестка — памёр Алесь Белакоз. Адданы патрыёт Беларусі, чалавек вялікага сэрца, стваральнік Гудзевіцкага музея, адзінага на Гродзеншчыне школьнага музея, якому ўдалося стаць дзяржаўным. Памятаем гэтага чалавека. Светлая памяць!» — напісаў ён.

Алесь Белакоз нарадзіўся 11 лістапада 1928 г. у Лятках (сёння Мастоўскі раён) у сям'і малазямельнага селяніна, які па вяртанні з заробкаў у Бразіліі пабудаваў на заробленыя грошы дом у вёсцы Ляткі і адчыніў прыватную краму.

Амаль усё жыццё Алесь Белакоз пражыў у сваёй вёсцы, якая з цягам часу злілася з буйнейшымі Гудзевічамі.

Пасля няўдалай спробы паступіць у Мінскі медыцынскі інстытут адмовіўся ад кар'еры доктара і ўладкаваўся настаўнікам другіх і чацвёртых класах у Гудзевіцкай школе. З 1958 г. — выкладчык беларускай мовы і літаратуры ў Гудзевіцкай сярэдняй школе

У 1965 ён наладжвае перапіску вучняў з вядомымі беларускімі пісьменнікамі, арганізоўвае школьны кабінет беларускай літаратуры, які з цягам часу ператварыўся ў музей.

Вучні захапіліся літаратурнай і даследніцкай дзейнасцю, іх працы пачалі друкавацца ў беларускіх газетах і часопісах.

У 1966 Белакоз разам з вучнямі выдаў першы нумар машынапіснага літаратурна-краязнаўчага альманаху «Праменьчык». Выданне выходзіла раз на два гады. Усяго да канца 1980-х выйшла 14 нумароў, па 4 асобнікі кожны.

Праз сваю прынцыповую беларускую пазіцыю настаўнік ад 1960-х меў сутыкненні з уладамі і КДБ.

«Белорусский язык должен исчезнуть, а вы нам мешаете. Изменяйте своё отношение к этому языку, пропагандируйте русский», — казалі кадэбісты Белакозу ў 1969-м.

З 1990 Гудзевіцкі літаратурна-этнаграфічны музей, заснаваны Белакозам, набыў статус дзяржаўнага і налічвае больш за 12 тысяч экспанатаў, сабраных разам з вучнямі.

Нават пасля выхаду на пенсію Алесь Белакоз вадзіў у музей экскурсіі, бо ніхто не здольны быў гэта рабіць так захапляльна і эмацыйна.

Алесь Белакоз некалькі дзесяцігоддзяў змагаўся з анкалогіяй.

Каментары18

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

Усе навіны →
Усе навіны

У Драздах збіраюцца завесці плывучыя альтанкі3

У акупаваным Луганску знеслі помнікі ахвярам сталінскіх рэпрэсій і Галадамору — «па просьбах ветэранаў»6

У Быхаве для патрыятычных акцый прыдумалі пераносны «Вечны агонь» ФОТАФАКТ9

У падземным паркінгу ў Мінску патанулі 14 аўтамабіляў ВІДЭА9

Экс-палітзняволеная Ася Булыбенка апублікавала фота з кнігай Рэмарка — за гэтым хаваецца кранальная гісторыя

Залева ў Мінску, верагодна, была наймацнейшай за ўсю гісторыю назіранняў4

Расійскі салдат прыстрэліў параненага калегу. Прапаганда спрабавала спіхнуць гэта на ўкраінцаў20

Толькі за апошні месяц над Беларуссю праляталі 6 пасажырскіх самалётаў, якія не павінны былі гэтага рабіць

Аўтар «Свінняў» Чарнуха выдае новую кнігу — даведаліся дэталі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

У Беларусі пачалася перадвыбарчая агітацыя за Лукашэнку ФОТАФАКТ

Галоўнае
Усе навіны →