Вынаходнік сэндвіча «Біг Мак» Майкл Дэлігаці памёр ва ўзросце 98 гадоў, паведамляе кампанія McDonald's.
Дэлігаці быў адным з першых у гісторыі карпарацыі трымальнікаў франшызы McDonald's. Пад гэтай гандлёвай маркай ён адкрыў рэстаран у Пенсільваніі ў 1967 годзе.
Ідэя Дэлігаці заключалася ў тым, каб зрабіць больш складаны і больш пажыўны бургер, чым тыя, якія ў тыя гады складалі аснову меню рэстаранаў McDonald's
Дэлігаці першым прыдумаў дадаваць у бургеры рэстарана дзве катлеты і два кавалкі сыру. Спачатку бургеры, зробленыя такім спосабам, атрымліваліся занадта вільготнымі, таму паміж катлетамі было вырашана пакласці яшчэ адну булку. З даданнем «сакрэтнай падліўкі» атрымаўся «Біг Мак».
Сёння вынайдзены Майклам Дэлігаці сэндвіч прадаецца больш чым у 100 краінах свету.
Каментары