Як змянілася планета за 32 гады: кампанія Google абнавіла сэрвіс Timelapse
Кампанія Google абнавіла сэрвіс Timelapse, створаны ў рамках праекта Google Earth. На сайце карыстальнікі могуць убачыць змены, якія адбыліся на планеце з 1984 года.
Акрамя гэтага, Google апублікавала некалькі самых уражлівых таймлапсаў на YouTube, на якіх можна назіраць рост гарадоў, раставанне леднікоў, высыханне мораў і многае іншае.
Інтэрактыўную карту можна маштабаваць, вывучаючы найбольш відавочныя перамены. На сайце асобна вылучаныя 8 рэгіёнаў, якія выклікаюць асцярогі эколагаў: асушэнне Аральскага мора, раставанне леднікоў Аляскі, паступовае знікненне амазонскіх лясоў і іншыя.
Таксама можна пабачыць, напрыклад, як разросся Мінск.
Сэрвіс быў запушчаны ў 2013 годзе. Для ажыццяўлення праекта спадарожнікавыя фатаграфіі планеты перадаў праект Landsat, які курыруе Геалагічная служба ЗША і NASA. З канца 1970-х гадоў іх спадарожнікі фатаграфавалі планету, а здымкі перадаваліся ў архіў. Google пачала працу над праектам у 2009 годзе, апрацаваўшы на дадзены момант больш за 5 мільёнаў фатаграфій.
Каментары