Свет7474

Памёр Фідэль Кастра

На сустрэчы са студэнтамі ў Гаванскім універсітэце. Верасень 2010 г. Фота Reuters/Desmond Boylan.

Памёр Фідэль Кастра, пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на дзяржаўнае тэлебачанне Кубы.

Шматгадовы кіраўнік Кубы памёр ва ўзросце 90 гадоў.

Фідэль Алехандра Кастра Рус нарадзіўся 13 жніўня 1926 года. Падчас вучобы на юрыдычным факультэце універсітэта Гаваны ён зацікавіўся палітыкай, уступіўшы ў Партыю кубінскага народа. У прыватнасці ён удзельнічаў у барацьбе з ваеннымі урадамі ў Калумбіі і Дамініканскай рэспубліцы.

У 1953 годзе Кастра браў удзел у няўдалай спробе звяржэння кубінскага дыктатара Фульхенсіа Батысты. Атака на казармы Манкада ў Сант'яга-дэ-Куба прывялі да арышту рэвалюцыянера. Падчас суду ён выступіў з прамовай «Гісторыя мяне апраўдае», але ў выніку быў прысуджаны да 15 гадоў турэмнага зняволення. У 1955 годзе ён выйшаў на волю па амністыі.

З 1956 года Кастра пачаў вайну супраць урада Батысты разам з аргентынскім рэвалюцыянерам Чэ Геварам. Праз тры гады кубінскія рэвалюцыянеры захапілі ўладу ў краіне.

З гэтых часоў Кастра нязменна кіраваў краінай амаль 50 гадоў.

Самым напружаным момантам у найноўшай гісторыі Кубы стаў Карыбскі крызіс 1962 года, калі СССР спрабаваў размясціць на востраве ракеты з ядзернымі боегалоўкамі, накіраваныя супраць ЗША. На думку гісторыкаў, гэтая сітуацыя магла абярнуцца Трэцяй Сусветнай вайной.

У апошнія гады жыцця ў яго былі праблемы са здароўем. У 2008 годзе вымушаны быў перадаць уладу свайму малодшаму брату.

Пазней ён прызнаўся, што зрабіў гэта з-за хваробы страўніка, у 2006 годзе лекары паставілі яму смяротны дыягназ.

Каментары74

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Усе навіны →
Усе навіны

«Замоў вельмі шмат». Польскі рэстаран арганізаваў дастаўку піцы проста ў чаргу на мяжы з Беларуссю1

Полк Каліноўскага абверг паведамленне Мінабароны Беларусі аб гібелі Яна Рудзіка3

У Іспаніі даказалі гіпотэзу 54-гадовай даўніны вядомага матэматыка родам з Кобрына

Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў4

Чаму ў гарачыя дні часта баліць галава і як ад таго ўберагчыся

У мястэчку Гарадок на Беласточчыне сёння пачаўся фестываль Tutaka

Міліцыя страляла ў двары мінскага шматпавярховіка. Што здарылася?

У Беларусі зноў пастрожылі палітычны фільтр для экскурсаводаў. Што змянілася ў правілах атэстацыі?2

«Знаходзіцца ў знясіленым стане». Вернікі даведаліся падрабязнасці пра зняволенага ксяндза Анджэя Юхневіча

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

У Мінску на людзей, якія вярталіся з пляжу, упала дрэва, загінула дзяўчына

Галоўнае
Усе навіны →