Паэтычны візіянер рок-музыкі памёр у 82 гады.
Ён нарадзіўся ў Квебеку (Канада), у 31 год перабраўся ў Нью-Ёрк, дзе і здабыў славу, а апошнія гады жыў у Лос-Анджэлесе.
Ён быў выдатны паэт, яго параўноўвалі з Бобам Дыланам, які сёлета здабыў Нобелеўскую прэмію. У яго лірыцы рэлігійныя метафары перапляталіся з тэмамі выкуплення і пажады. Тэксты яго песень часта вельмі асабістыя, як малітвы. Ён вельмі доўга іх выношваў. Свой шэдэўр Hallelujah Коэн пісаў пяць гадоў.
Каментары