У расійскім Растове-на-Доне падчас знаходжання на гастролях памёр клоўн Алег Папоў.
Алег Папоў — адзін з самых вядомых цыркавых артыстаў. Папоў нарадзіўся 31 ліпеня 1930 г. пад Масквой і стаў вядомы шырокай публіцы сваім вобразам «Сонечнага клоўна». У 1991 годзе Папоў з'ехаў жыць у Германію, дзе працаваў пад псеўданімам «Шчаслівы Ганс».
«У яго спынілася сэрца, ён ні на што не скардзіўся, проста глядзеў тэлевізар. Выклікалі хуткую, хуткая прыехала і канстатавала смерць», — распавёў дырэктар растоўскага цырка Дзмітрый Разнічэнка, удакладніўшы, што Папоў памёр у гасцініцы цырка ў Растове-на-Доне.
Каментары