Яго не стала 23 кастрычніка. Мовазнаўцу было 83 гады.
Іван Яшкін нарадзіўся ў вёсцы Шаламы Слаўгарадскага раёна ў 1932. Ад 1959 яго лёс быў звязаны з Акадэміяй навук Беларусі.
Асноўнымі яго зацікаўленнямі былі дыялекталогія і лексікалогія.
Ён браў удзел у зборы матэрыялаў, укладанні i выданні лінгвагеаграфічных артыкулаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак»
у 5 тамах (1971—1998). Удзельнічаў у выданні «Лексічнага атласа белаpycкіх народных гаворак» для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» у 1963 г., «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» у 1964—1974 гг., а таксама ў зборы матэрыялаў i распрацоўцы навуковых тэм «Лінгвістычны атлас Еўропы» (1985—1990), «Усходнеславянскія ізaгалосы» (1986—1991), «Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны» (1986—1998), «Вывучэнне беларускіх, літоўскіх, польскіх i рускіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяння балтыйскіх i славянскіх моў» (1988—1990).
Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка» (1979), адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1977—1982), «Тураўскага слоўніка» (1982—1985).
Каментары