Мова55

Памёр мовазнаўца-дыялектолаг Іван Яшкін

Яго не стала 23 кастрычніка. Мовазнаўцу было 83 гады.

Іван Яшкін нарадзіўся ў вёсцы Шаламы Слаўгарадскага раёна ў 1932. Ад 1959 яго лёс быў звязаны з Акадэміяй навук Беларусі.

Асноўнымі яго зацікаўленнямі былі дыялекталогія і лексікалогія.

Ён браў удзел у зборы матэрыялаў, укладанні i выданні лінгвагеаграфічных артыкулаў «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак»

у 5 тамах (1971—1998). Удзельнічаў у выданні «Лексічнага атласа белаpycкіх народных гаворак» для «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» у 1963 г., «Агульнаславянскага лінгвістычнага атласа» у 1964—1974 гг., а таксама ў зборы матэрыялаў i распрацоўцы навуковых тэм «Лінгвістычны атлас Еўропы» (1985—1990), «Усходнеславянскія ізaгалосы» (1986—1991), «Слоўніка гаворак паўднёва-заходняй Віцебшчыны» (1986—1998), «Вывучэнне беларускіх, літоўскіх, польскіх i рускіх гаворак на тэрыторыі ўзаемадзеяння балтыйскіх i славянскіх моў» (1988—1990).

Аўтар прац «Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія» (1971), «Узаемадзеянне рознадыялектных сістэм. Фанетыка» (1979), адзін са складальнікаў «Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы» (1977—1982), «Тураўскага слоўніка» (1982—1985).

Каментары5

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава9

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Усе навіны →
Усе навіны

За ўдзел у пратэстах судзяць выкладчыцу Універсітэта фізкультуры3

Падлічылі медыянны заробак. Роўна палова беларусаў атрымлівае на рукі менш за $4544

Трамп прызначыў зорных спецпасланнікаў у Галівудзе. Сярод іх Мэл Гібсан12

Следчыя змаглі знайсці забойцу мытніка, цела якога знайшлі ў Гомелі ў 2002 годзе6

Палітзняволенага Юрася Зянковіча здымалі, падобна, у гатэлі «Еўропа»5

У Грузіі за паўтара года сем грамадзян Беларусі скончылі жыццё самагубствам7

«Толькі не маўчыце!» — крык Мукавозчыка ў пустыні. Бо мастака і літаратара мусіць нешта чапляць10

Беларускі фільм трапіў у конкурс Берлінале. Пра што ён?1

Як цяпер выглядае палітзняволены Юрась Зянковіч. Ён не ў робе, а ў цывільным касцюме17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава9

Ва Украіне загінула 24-гадовая беларуская добраахвотніца Марыя Зайцава

Галоўнае
Усе навіны →