Новае відэа Гізуна: Беларускія іерогліфы — ліштвы
У новай серыі ад Алеся Гізуна і Аляксандра Трыпуцькі гаворка пра ліштвы — беларускія іерогліфы, як кажа Гізун — якія дзе-нідзе яшчэ ацалелі на вокнах нашых старых хат.
Іх узоры захоўваюць знакі і сімвалы даўніх часоў. Ці здольныя мы сёння прачытаць пісьмёны нашых продкаў?
Раней яны ахоўвалі дамы і гаспадароў не толькі ад непагадзі, але і ад ліхога вока, а таксама былі парогам камунікацыі з іншасветам і яго непрадказальным насельніцтвам.
Што зашыфравана ў беларускіх ліштвах? Глядзіце відэа.
***
Глядзіце таксама:
Каментары