У Мінску паркоўка ў Верхнім горадзе можа падаражэць. Адпаведны праект рашэння Мінгарвыканкама праходзіць узгадненне. Пра гэта паведаміў галоўны інжынер дзяржаўнага аб'яднання «Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі» Пётр Пруднікаў.
Ён растлумачыў, што павелічэнне платы за паркоўку ў Верхнім горадзе абумоўленае ўладкаваннем там пешаходнай зоны і скарачэннем у гэтай сувязі машына-месцаў. У прыватнасці, пад пешаходную зону было прыбрана 70-80 месцаў.
У цяперашні час першая гадзіна паркоўкі каштуе 2 рублі, праектам рашэння мэрыі прапануецца павялічыць тарыф да 5 рублёў. «Такі тарыф дазволіць забяспечыць 10% вольных месцаў на паркоўцы ў Верхнім горадзе ў гадзіны пік», — сказаў галоўны інжынер. Разам з тым Пётр Пруднікаў заўважыў, што прапанова аб павышэнні тарыфу на такую велічыню яшчэ ў стадыі разгляду. «Магчыма, павелічэнне будзе на меншую суму — да 3 рублёў за гадзіну, напрыклад», — дадаў ён.
Як паведамлялася, пры рэканструкцыі парковак у Верхнім горадзе і ў сувязі з дэнамінацыяй цалкам замененыя аўтаматычныя касы па прыёме платы за паркоўку. Устаноўленыя новыя касы, якія дазваляюць прымаць плату папяровымі грашыма узору 2009 года, манетамі і банкаўскай картай. Яны выдаюць здачу манетамі і папяровымі грашыма. На перабудову аўтаматызаваных сістэм па прыёме платы за паркоўку і рэарганізацыю ўязных груп інвестар выдаткаваў больш як 50 тысяч (у дэнамінаваных рублях).
-
Кіраўніца інтэрнэт-праектаў АНТ распавяла, чаму раптоўна звольнілася ў 2022 годзе і як з'ехала ў Аўстралію
-
«Каб быць з фізічным светам на ты». Журналіст Галко, перабраўшыся з Украіны ў Польшчу, пайшоў працаваць на стайню
-
Беларус здолеў пераканаць суд, што яго прызналі пагрозай для бяспекі Польшчы беспадстаўна
Каментары