Эканоміка88

Улады гатовыя прадаць «Крыніцу», «Мастоўдрэў» і «Магілёўліфтмаш» стратэгічнаму інвестару?

Сёння на прэс-канферэнцыі ў Мінску стала вядома, што ўрад Беларусі прапанаваў Еўрапейскаму банку рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) правесці перадпродажную падрыхтоўку пяці дзяржпрадпрыемстваў. Хто можа трапіць у поле зроку замежных інвестараў, паспрабаваў высветліць TUT.BY.

Кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Франсіс Дэлэй сказаў, што ў рамках новай краінавай стратэгіі, якая была зацверджаная ў верасні гэтага года, ад урада Беларусі паступіў запыт на аказанне садзейнічання ў прыватызацыі пяці буйных дзяржаўных прадпрыемстваў.

Па ўсіх пяці праектах ЕБРР працаваць не зможа, паколькі перадпродажная падрыхтоўка — гэта дастаткова стратны занятак, сказаў банкір. «У цяперашні час мы праводзім комплексную ацэнку гэтых прадпрыемстваў, каб выбраць адно з іх», — растлумачыў Дэлэй. Калі перадпрыватызацыйная праца будзе завершаная, на абранае дзяржпрадпрыемства прыйдзе стратэгічны інвестар. «Мы лічым, што пытанне аб прыцягненні стратэгічнага інвестара можа быць вырашанае на працягу пяці-шасці гадоў», — дадаў банкір. Называць гэтыя прадпрыемствы ён не стаў.

Разам з тым Франсіс Дэлэй пацвердзіў інфармацыю аб тым, што ЕБРР праяўляе цікавасць да Банка Масква-Мінск, які таксама знаходзіцца ў дзяржуласнасці. «Мы выкарыстоўваем прыклад Белінвестбанка для таго, каб абмяркоўваць з урадам магчымасць паўтарэння гэтай гісторыі з дзяржаўным Банкам Масква-Мінск», — сказаў кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Мінску.

У цяперашні час Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця займаецца перадпродажнай падрыхтоўкай дзяржаўнага Белінвестбанка. Першы намеснік міністра фінансаў Максім Ермаловіч назваў дадзены прыклад «найбольш прымальным варыянтам прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў для ўрада». У размове з журналістамі ён пацвердзіў, што прапрацоўваецца праект працягу супрацоўніцтва з ЕБРР у частцы прыватызацыі дзяржпрадпрыемстваў. Але таксама не назваў удзельнікаў.

Па словах адной з крыніц TUT.BY, знаёмых з ходам перамоваў, «гаворка ідзе пра сярэднія беларускія дзяржпрадпрыемствы з розных сектараў эканомікі».

«ЕБРР цікавыя сярэднія прадпрыемствы і буйнейшыя. Плюс прадпрыемствы павінны быць жывучыя, а не забітыя. Павінна праглядацца перспектыва развіцця. Банк — не рэаніматолаг», — сказаў суразмоўца. У якасці фаварыта ён назваў піўзавод «Крыніца». Інфармацыю пра тое, што гэтае прадпрыемства ёсць у спісе, пацвердзіла крыніца ў банкаўскіх колах. «Наколькі я ведаю, яшчэ ёсць прадпрыемствы, якія займаюцца дрэваапрацоўкай, стварэннем ліфтаў і жалезабетонных канструкцый», — сказаў ён, не ўдакладніўшы назвы прадпрыемстваў. Паводле інфармацыі TUT.BY, гаворка ідзе пра «Магілёўліфтмаш» і «Мастоўдрэў».

«Гэта не «Белкалій», вядома, але цалкам дыхтоўныя беларускія прадпрыемствы. Яны могуць быць цікавыя інвестарам», — падсумаваў суразмоўца.

Каментары8

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка2

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Усе навіны →
Усе навіны

Расказваем, як магчыма ўзнаўляць чаты ў Telegram і як ад гэтага абараніцца10

Як Пратасевіч бавіць час у Дубаі? ШМАТ ФОТА30

Былы камандуючы НАТА заклікаў вярнуцца да супрацы з Беларуссю і сказаў, за што апладзіруе Лукашэнку30

У Віцебску за «распаўсюд экстрэмізму» зноў судзілі «Чалавека года Віцебшчыны». Ён такі ўжо пяты

Вядоўца «Белсата» выдаў кнігу пра Дастаеўскага22

Белы дом не будзе мяняць палітыкі ў дачыненні да ўдараў заходняй дальнабойнай зброяй па Расіі8

Быць пераможцамі ці расчэсваць раны ахвярнасці? Справа ў свядомым выбары3

Жыхарам Мінска задарма разашлюць 300 тысяч фота з відамі горада3

Вядомага расійскага аэраразведчыка праз канфлікт з камандзірам адправілі ў мясны штурм. Там ён і загінуў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка2

Хто вінаваты, калі матацыклісту не саступаюць дарогу і гэта прыводзіць да смяротнай аварыі? Вось што паказвае практыка

Галоўнае
Усе навіны →