Грамадства1111

Раварыст з бітай вырашыў абскардзіць прысуд

Раварыст з бітай Анатоль Грынкевіч, які атрымаў пяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, вырашыў абскардзіць свой прысуд. Гэтую інфармацыю пацвердзілі ў Мінскім гарадскім судзе. Апеляцыю мужчына напісаў сам. Хоць пасля працэсу яго адвакат казаў пра тое, што настойваць на пераглядзе бок абароны не будзе.

12 верасня суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Анатоля Грынкевіча вінаватым у асабліва злосным хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК). Максімальны тэрмін па гэтым артыкуле — 10 гадоў пазбаўлення волі. Пракурор прасіла для мужчыны 7 гадоў турмы, адвакат настойваў на пакаранні без пазбаўлення волі.

Суд прызначыў Грынкевічу 5 гадоў калоніі і 10 тысяч рублёў маральнай кампенсацыі пацярпеламу хлопцу.

— Скарга ад Анатоля Грынкевіча паступіла ў суд Фрунзенскага раёна ў дзесяцідзённы тэрмін пасля атрымання ім копіі прысуду. У Мінскі гарадскі суд дакументы яшчэ не паступілі. Дата працэсу будзе прызначаная на працягу месяца, справу будзе разглядаць калегія суддзяў, — патлумачыла прэс-сакратар Мінгарсуда Анастасія Шильвян.

Сёння брат Анатоля Грынкевіча апублікаваў на сайце change.org петыцыю і збірае подпісы пад патрабаваннем змякчыць прысуд. Сваякі лічаць пакаранне ў пяць гадоў калоніі несуразмерным злачынству. Пацярпелы атрымаў менш цяжкія цялесныя пашкоджанні:

«Атрымліваецца, што за лёгкае страсенне чалавек расплачваецца 5 гадамі жыцця? Пяць гадоў без магчымасці гадаваць дачку, бачыцца з блізкімі, карміць сваю сям'ю — гэта суразмерна зробленаму?» — задаецца пытаннем Сяргей, брат Анатоля Грынкевіча.

У петыцыі ён не адмаўляе віны брата і кажа, што вырашаць канфлікт пры дапамозе біты не было ніякай патрэбы.

«Аднак ні пракурор, ні суддзя, не звярнулі сваю ўвагу на пачатак канфлікту і дзеянні пацярпелага, хоць у іх гэтак жа ўгледжваецца хуліганства і непавага да грамадства», — гаворыцца ў звароце.

Каментары11

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Усе навіны →
Усе навіны

Гайдукевіч сцвярджае, што сабраў 200 тысяч подпісаў10

На Каляды пачынаецца завочны суд над комікам Славам Камісаранкам. Яму пагражае да пяці гадоў

Мінімальны заробак вырасце ў Беларусі з 1 студзеня

«Пачаліся гучныя выбухі, ажно шыбы трэсліся». У Бараўлянах згарэла аўто

Google адключае манетызацыю відэа і рэкламы для карыстальнікаў з Беларусі5

Зяленскі казаў пра бяспеку, а Трамп — пра неадкладнае спыненне агню. Дэталі сустрэчы ў Парыжы7

Ціманоўская пра жыццё ў ЗША: Жудасная ежа і агідны сэрвіс69

Мазыранцы зрабілі няўдалую пластыку, яна падала пазоў на 100 тысяч рублёў1

Сёння даляр падаражэў на пяць капеек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем4

«Расія ніколі не спыніцца — яе можна толькі рабіць слабой». Вялікая гутарка з камандзірам каліноўцаў Паўлам Шурмеем

Галоўнае
Усе навіны →