Пра гэта паведамілі ў прэс-службе асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».
У офіс федэрацыі паступілі лісты з прапановай аб правядзенні круглага стала ад футбольных клубаў «Дынама-Брэст» і барысаўскага БАТЭ.
«Кіраўніцтва Беларускай федэрацыі футбола неаднаразова заяўляла пра гатоўнасць садзейнічаць камандам у стварэнні прафесійнай лігі», — паведаміў першы намеснік старшыні АБФФ Сяргей Сафар'ян.
Рабочая сустрэча, якая адбудзецца 30 верасня ў 11.00 у Беларускай федэрацыі футбола, пройдзе ў закрытым рэжыме. Акрамя клубаў Вышэйшай лігі, удзел у абмеркаванні стварэння прафесійнай лігі возьмуць прадстаўнікі магілёўскага «Дняпра» і «Гомеля». Удзельнікі круглага стала абмяркуюць магчымасць і патэнцыйны механізм рэфармавання беларускага элітнага футбольнага дывізіёна ў самастойную прафесійную лігу.
Каментары