Урадавыя войскі Башара Асада пачалі наземны наступ на горад Алепа, у прыватнасці, на яго раёны, якія знаходзяцца пад кантролем умеранай групы сірыйскіх паўстанцаў.
Пра гэта ў аўторак, 27 верасня, паведамляе агенцтва dpa са спасылкай на крыніцы ў сірыйскай арміі. Інфармацыю пацвердзілі інфармагенцтву Reuters і ў кіраўніцтве паўстанцаў. Сірыйскі назіральны савет па правах чалавека (SOHR) са спасылкай на дадзеныя актывістаў у Сірыі паведаміў, што ўрадавыя войскі наступаюць на старую частку горада Алепа.
Армія Асада вядзе наступ з чатырох напрамкаў, перадае dpa. Наземнай аперацыі папярэднічалі авіяўдары на працягу некалькіх апошніх дзён. Паводле інфармацыі агенцтва AFP, ўрадавыя войскі прасоўваюцца ўглыб гістарычнага цэнтра Алепа і ўжо захапілі раён Аль-Фарафіра на паўночным захадзе горада.
За апошнія дні ў выніку бамбардзіровак у Алепа загінулі больш за 260 чалавек. 27 верасня Сусветная арганізацыя аховы здароўя заклікала да неадкладнага стварэння гуманітарных калідораў для эвакуацыі хворых і параненых з усходняй часткі горада.
Рэпартаж Бі-бі-сі распавядае пра жахі бамбардзіровак.
Увага: шакуючыя кадры.
Рэпартаж з адзнакі 5:30
Каментары