Культура1010

Мірскі замак набыў унікальную калекцыю партрэтаў князёў Радзівілаў

Мірскі замак набыў унікальную калекцыю партрэтаў князёў Радзівілаў, паведаміла спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ўстановы «Музей «Замкавы комплекс «Мір» Анаіт Арзуманян.

tio.by

Паводле слоў спецыяліста, замкавы комплекс «Мір» заключыў сенсацыйную ўгоду па набыцці калекцыі партрэтаў князёў Радзівілаў.

«Сцены Партрэтнай залы Мірскага замка цяпер упрыгожаныя арыгінальнымі партрэтамі, якія музей набыў у князя Канстанціна Гагенлоэ-Шылінгсфюрста, які жыве ў Германіі. Упершыню гэту калекцыю беларусы ўбачылі ў маі 2014 года на выстаўцы. На працягу 17 месяцаў дырэктарат музея вёў перагаворы з уласнікам партрэтаў князем Канстанцінам. І вось нарэшце Міністэрства культуры Германіі дало дазвол на перамяшчэнне гісторыка-культурных каштоўнасцей», — расказала Анаіт Арзуманян.

Калекцыя налічвае 15 партрэтаў XIX стагоддзя і тры — XVIII стагоддзя. Сярод 18 жывапісных работ два роставыя партрэты, на якіх адлюстраваныя князь Міхаіл Казімір Рыбанька і Ганна Людвіка — яго другая жонка. Тое, што партрэты маюць непасрэднае дачыненне да ўладальнікаў Мірскага замка, павышае каштоўнасць гэтай калекцыі.

У Партрэтнай зале прадстаўленая толькі частка калекцыі — 12 работ. Астатнія захоўваюцца ў запасніках музея. Некаторыя партрэты маюць патрэбу ў рэстаўрацыі. Цяпер супрацоўнікі музея чакаюць кансультацый спецыялістаў з рэстаўрацыйнага цэнтра імя Гудзінаса, які знаходзіцца ў Літве, і пасля гэтага будзе прынята праграма іх рэстаўрацыі.

Каментары10

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

У Вільні на ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс24

BELPOL раскрыў схемы, як Беларусь зарабляе на вытворчасці дэталяў для расійскіх снарадаў8

«Знёс агароджу і вылецеў на сустрэчную паласу ў лоб таксі». Сур'ёзная аварыя на сталічным праспекце1

Пуцін павіншаваў Лукашэнку з Вадохрышчам і пажадаў поспехаў на выбарах5

«Яе ўсе бераглі, як маглі». Камандзіры — пра Марыю Зайцаву, якая загінула ва Украіне20

Ціханоўская абмяркуе выбары ў Беларусі з міністрамі замежных спраў краін ЕС, а таксама ў Давосе12

ХАМАС перадаў Ізраілю спіс закладнікаў, якіх павінны вызваліць сёння. Ізраіль абвясціў спыненне агню3

Маршрутка з пасажырамі трапіла ў ДТЗ пад Мінскам1

Трамп плануе наведаць Кітай у першыя сто дзён прэзідэнцтва

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў3

Маладую супрацоўніцу «Пеленга» арыштавалі за «заклікі да нанясення шкоды Беларусі». Ёй пагражае да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →