Навука і тэхналогіі

«Дзяржаўныя» хакеры скралі ў Yahoo 500 мільёнаў акаўнтаў

Yahoo сцвярджае, што фінансуемыя дзяржавай хакеры скралі дадзеныя 500 мільёнаў карыстальнікаў, у тым ліку логіны, паролі, імёны карыстальнікаў, іх тэлефонныя нумары і даты нараджэння. На сёння гэта самая буйная кібер-прабоіна за ўсю гісторыю.

Хакерская атака мела месца ў 2014 годзе, але стала вядома пра яе толькі цяпер. Амерыканскае ФБР ужо займаецца расследаваннем. У Yahoo сцвярджаюць, што інфармацыя была скрадзеная хакерскай групай, якая фінансуецца ўладамі адной з дзяржаў. Але што гэта за дзяржава, кампанія не ўдакладніла.

Навіны пра імаверную хакерскую атаку на Yahoo з’явіліся яшчэ ў жніўні, калі адзін з хакераў спрабаваў прадаць дадзеныя 200 млн карыстальнікаў Yahoo.

Агенцтва Reuters са спасылкай на трох ананімных супрацоўнікаў разведкі ЗША паведаміла, што кібер-атака была сапраўды спансавана нейкай дзяржавай, таму што яна была вельмі падобнай на папярэднія атакі хакераў, звязаных з Крамлём.

Да гэтага выпадку самай буйной хакерскай атакай лічылі крадзеж 359 мільёнаў акаўнтаў MySpace.

Каментары

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Усе навіны →
Усе навіны

13-гадовы школьнік з малатком напаў на аднакласнікаў і настаўнікаў у расійскім Чалябінску1

У ДТЗ з ласём пад Віцебскам загінуў 12-гадовы хлопчык

76-я цырымонія ўручэння «Эмі» запомнілася трыумфам Японіі

Назіраецца рост колькасці аўтобусаў на польскай мяжы

«Міліцыянер цягам усяго працэсу гуляе ў тэлефон». Пачыталі водгукі на беларускія суды3

Роўна 25 гадоў таму бясследна зніклі Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі3

Учорашнюю стральбу ў Фларыдзе кваліфікавалі як замах на Трампа7

«Проста заліваешся слязьмі і думаеш: за што?» Ірына Шчасная і яе чатыры балючыя гады за кратамі20

Сбербанк: Расіяне праз тэлефонных махляроў перавялі УСУ больш за мільярд даляраў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася14

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася

Галоўнае
Усе навіны →