Аўторкам адбудзецца юбілейная Беларуская інтэлектуальная гульня. Арганізатары запрашаюць усіх
Запрашаем на юбілейную Беларускую інтэлектуальную гульню, якая адбудзецца 27 верасня ў пабе «Піўняры»(вул. Лабанка 77).
Гэта паб-квіз, прысвечаны беларускай культуры (у шырокім сэнсе слова), дзе кожны можа адпачыць душой і паварушыць мазгамі.
Браць удзел могуць не толькі знаўцы беларушчыны, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі.
Акрамя звычайных пераможцаў БІГ#10, у канцы імпрэзы будуць вызначаныя і ўзнагароджаныя пераможцы сезона па выніках дзесяці гульняў. У музычнай паўзе выступіць Алег Хаменка.
Працягласць — 2—2,5 гадзіны.
Кошт квітка — 5 рублёў за 1 чалавека.
Кароткая інструкцыя:
1. Збярыце каманду ад 2 да 10 чалавек, зарэгіструйце яе (рэгістрацыя адкрыта ў суполках vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest).
2. Прыходзьце 27 верасня а 19-й гадзіне ў паб «Піўняры» (вул. Лабанка 77).
Калі не маеце каманды, усё роўна прыходзьце. Абавязкова знойдзем для вас кампанію!
Раскінем розумам па-беларуску!
Каментары