Грамадства1515

Памёр заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё»

На 54 годзе жыцця 24 верасня памёр заснавальнік і галоўны рэдактар «Аўтарадыё» Юрый Базан, паведамілі TUT.BY ягоныя сваякі.

Фота БелаПАН

«Ён быў сапраўдным прафесіяналам, спецыялістам з вялікай літары. Ён мог падняць настрой кожнаму, яго ўсмешка ніколі не знікала. Заўсёды іскрысты, жыццярадасны і ўпэўнены ў сабе, наш Юрый Базан. Нам усім будзе вельмі неставаць яго. Іншага такога чалавека ў свеце больш няма. Ён да канца жыцця застанецца ў нашай памяці як узор стойкасці, справядлівасці, актыўнасці і прафесіяналізму!» — гаворыцца ў лісце.

«Аўтарадыё-Мінск» — першая радыёстанцыя ў Беларусі, якая пачала вяшчанне пасля распаду СССР. З 1992 года і да 20 студзеня 1995 года станцыя працавала толькі на частаце 67,7. У 2001 годзе была афіцыйна запушчана паралельная частата 105,1 FM.

У 2011 годзе «Аўтарадыё» прыбралі з эфіру. Адной з падстаў для спынення вяшчання стала папярэджанне, вынесенае Мінінфармам 10 студзеня. Згодна з афіцыйнай фармулёўкай, прычынай папярэджання і спынення вяшчання «Аўтарадыё» стала распаўсюджванне ў эфіры радыёстанцыі інфармацыі, якая «ўтрымлівае публічныя заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці». Менавіта так чыноўнікі расцанілі фразу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Андрэя Саннікава ў рэкламным роліку пра тое, што «лёс краіны вырашаецца не на кухні, а на плошчы». Рашэнне аб закрыцці аспрэчвалася ва ўсіх інстанцыях, але засталося ў сіле.

Каментары15

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі3

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Усе навіны →
Усе навіны

Славакія і Венгрыя спыняюць пампаваць нафту праз трубаправод «Дружба». Гэта важна і для Беларусі

УСУ нанеслі ўдар па вайсковым аэрадроме ў Растоўскай вобласці1

Немец, прысуджаны да расстрэлу, датычны да дыверсій? Вось што за гісторыя гэта магла быць9

У ЗША вызвалілі жанчыну, якая адсядзела 43 гады ні за што2

Пасля ўрагану беларусы падалі больш за 10 тысяч заявак у Белдзяржстрах1

Пад Мінскам бусел купаўся ў возеры разам з людзьмі ВІДЭА5

Беларусь пацвердзіла расстрэльны прысуд Крыгеру: «Германіі прапанаваныя канкрэтныя рашэнні»8

Аляксей Талай прапанаваў даць Лукашэнку званне Героя Беларусі23

Забойца польскага салдата на мяжы ўстаноўлены. Ён усё яшчэ ў Беларусі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі3

Байдэн выходзіць з прэзідэнцкай гонкі

Галоўнае
Усе навіны →