Дзясяткі тысяч чалавек выйшлі ў суботу, 24 верасня, на вуліцы Варшавы на акцыю пратэсту супраць поўнай забароны абортаў і абмежавання паўнамоцтваў Канстытуцыйнага суда.
Фото Maciek Jawiecki / Agencja Gazeta
Паводле дадзеных гарадской адміністрацыі, колькасць мітынгоўцаў, якія далучыліся да акцыі «Jedna Polska — dość podziałów!» (Адзіная Польшча — хопіць падзяляць нас), склала ад 25 да 30 тыс. чалавек.
Арганізатарам выступіў апазіцыйны рух «Камітэт абароны дэмакратыі» (Komitetu Obrony Demokracji) пры падтрымцы феміністычнай ініцыятывы, Партыі зялёных і арганізацыі «Dziewuchy Dziewuchom» (Дзеўкі дзеўкам), паведамляе newsweek.pl.
Фота: Sławomir Kamiński / Agencja Gazeta
Фота: Sawomir Kamiski / Agencja Gazeta
Як заявіў адзін з найбольш актыўных дзеячаў апазіцыі, дысідэнт і журналіст, галоўны рэдактар «Gazeta Wyborcza» Адам Міхнік, Камітэт абароны дэмакратыі не імкнецца да звяржэння ўрада, а ўсяго толькі дамагаецца, каб урад «паважаў закон і канстытуцыю». «Тым не менш, калі ўрад Яраслава Качыньскага не будзе паважаць канстытуцыю, абавязкам грамадства з'яўляецца адхіленне ўрада ад улады», — сказаў Адам Міхнік.
Фота: AK
Фота: Partia Zieloni
Фота: Partia Zieloni
Адначасова ў Варшаве адбываўся марш прафсаюзаў медыцынскіх работнікаў.
Каментары