Свет1414

У Азербайджане пройдзе рэферэндум па падаўжэнні тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў і зняцці ўзроставага абмежавання

У панядзелак у Азербайджане адбудзецца рэферэндум, на які вынесена 29 паправак у канстытуцыю. Паводле заканадаўства, 26 верасня ў Азербайджане будзе непрацоўным днём.

Сёння ў Азербайджане перад рэферэндумам наступіў «дзень цішыні», паведамляе vesti.az.

Грамадзянам краіны трэба будзе вырашыць пытанне падаўжэння тэрміну прэзідэнцкіх паўнамоцтваў з пяці да сямі гадоў, а таксама вызначыцца, ці патрэбныя ў Азербайджане віцэ-прэзідэнты, даць згоду на зняцце ўзроставага цэнзу для кандыдатаў на пасаду кіраўніка дзяржавы і ў дэпутаты.

Паведамляецца таксама, што прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў сёння, у нядзелю, прыняў дэлегацыю ацэначнай місіі ПАСЕ.

Паводле выбарчага кодэкса Азербайджана, лічыцца, што рэферэндум адбыўся, калі ў ім возьмуць удзел як мінімум 25% выбаршчыкаў. Вынесеныя на рэферэндум пытанні лічацца прынятымі, калі за іх прагаласуюе больш за палову выбаршчыкаў, якія ўдзельнічаюць у галасаванні.

ЦВК Азербайджана абяцаў абвясціць вынікі плебісцыту да 21 кастрычніка.

Каментары14

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

На «Еўрабачанне» ад Ізраіля паедзе дзяўчына, якая выжыла падчас нападу ХАМАС на фестываль Nova3

Беларус пайшоў у суд, каб вярнуць заклад на арэнду жылля ў Польшчы11

Сыранкоў прапанаваў замяніць слова «прэзідэнт» на «старшыня Рэспублікі Беларусь»9

Галівудскія зоркі знялі ў Польшчы фільм з легендай «Брудных танцаў». Больш душэўнае кіно вы ўбачыце не хутка2

«Ужо назбірала гарэм з арабаў і туркаў, але які сэнс?» Беларуска пра тое, як шукае мужа на сайтах знаёмстваў66

20 тысяч рублёў — такі ганарар Іван Эйсмант папрасіў за свае сюжэты да выбараў3

«Лукашэнка здольны дамаўляцца». Вялікае інтэрв'ю з Валерам Кавалеўскім пра памылкі апазіцыі36

Памёр гісторык архітэктуры Уладзімір Трацэўскі5

Як здароўе ў Рыгора Кастусёва?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

«Я сам усё рабіў правільна». Сын дыякана папрасіў пазбавіць візы дачку генерала — і трапіў у турму за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →