Улада1212

Лукашэнка прэм'ер-міністру Малдовы: Усё, што вы пажадаеце, мы можам, усё, што трэба Малдове, у нас ёсць

Беларусь гатовая дапамагчы Малдове ў стварэнні сумесных прадпрыемстваў і развіцці прамысловай базы. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў 16 верасня на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Малдовы Паўлам Філіпам у Бішкеку, паведамляе яго прэс-служба.

president.gov.by

«Вы ведаеце маё шчырае стаўленне да Малдовы. І ўсё, што я гаварыў у час свайго афіцыйнага візіту да вас, застаецца ў сіле. Нават больш таго: усё, што вы пажадаеце, мы можам; усё, што трэба Малдове, у нас ёсць», — сказаў Лукашэнка.

На сустрэчы было адзначана, што ў Малдове ўжо створаныя сумесныя прадпрыемствы дзвюх краін, вядуцца работы па арганізацыі новых вытворчасцей. «Калі вы выбераце яшчэ нешта і будзеце зацікаўлены ў пераносе нашай вытворчасці ў Малдову, вы нам скажыце, падтрымайце з боку ўрада, і я вам даю гарантыю, што мы на працягу максімум года арганізуем у вас любую вытворчасць, — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. — У тым ліку мы зацікаўлены ў тым, каб і лакалізацыя ішла вялікая. Мы не настойваем, каб прывезлі па частках трактар і арганізавалі ў вас «адвёртачную» вытворчасць. Не, мы будзем садзейнічаць таму, каб вырабляць у Малдове ўсё, што магчыма. Галоўнае, каб якасць прадукцыі была добрай».

Беларусь таксама гатова павялічыць пастаўкі ў Малдову прадуктаў харчавання і нафтапрадуктаў, дапамагаць у развіцці прамысловай базы сельскай гаспадаркі, станка- і машынабудавання. «Пры гэтым мы не зацікаўлены задзіраць цэны. Вы ў нашай асобе будзеце заўсёды мець надзейных сяброў. Я перагавару з прэм'ер-міністрам, каб менавіта такой пазіцыі ён прытрымліваўся ў час свайго афіцыйнага візіту ў Малдову. Галоўнае, каб вы нам сказалі, што трэба. Усё, што мы зможам зрабіць для вас, мы абавязкова зробім, прытым як ніхто іншы», — звярнуў увагу Лукашэнка.

Ён дадаў, што і рынак Беларусі адкрыты для малдаўскай прадукцыі, у прыватнасці вінаробнай. «Галоўнае, каб яна была якаснай і пастаўлялася без шэрых схем. Вы ведаеце нашу ў гэтым плане прынцыповасць», — падкрэсліў ён.

У сваю чаргу прэм'ер-міністр Малдовы выказаў Аляксандру Лукашэнку ўдзячнасць за сустрэчу і пацвердзіў зацікаўленасць краіны ў прадаўжэнні развіваць партнёрства з Беларуссю ў розных сферах. «Пасля таго як вы наведалі Малдову, нашы адносіны сталі развівацца яшчэ больш дынамічна. Для нас гэта вельмі важна, — заявіў Павел Філіп. — Улічваючы тую хуткасць, з якой мы пачалі рухацца, мы абавязкова даб'ёмся поспеху».

Каментары12

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр8

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Усе навіны →
Усе навіны

Як меркаваная перамога Трампа паўплывае на Беларусь?28

Ці можна прадаць кватэру, за якую яшчэ не выплачаны крэдыт?

У Брытаніі словам года стала слова «brat»2

У суботу і нядзелю ў Мінску моцна зменяцца маршруты грамадскага транспарту3

У Кіраўскім раёне хлопец з пнеўматычнага пісталета трапіў у вока 15-гадовай дзяўчыне

Малпы ніколі не змогуць надрукаваць усяго Шэкспіра5

Вяскоўца з-пад Касцюковічаў вызвалілі па амністыі, а цяпер перадумалі. Кажуць, здаровы

Таксі ў Беларусі пачынаюць працаваць па новых правілах1

Андрэй Дзмітрыеў не бачыць сэнсу вылучаць дэмакратычных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах-20256

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр8

У магілёўскай калоніі памёр 22-гадовы палітзняволены Дзмітрый Шлетгаўэр

Галоўнае
Усе навіны →