У Паўднёвай вайсковай акрузе Расіі фарміруецца новая армія — вялікая групіроўка сухапутных войск, якая можа налічваць дзясяткі тысяч чалавек.
Пра гэта ў інтэрв'ю паведаміў агенцтву РІА Новості начальнік Генштаба Узброеных сіл РФ генерал арміі Валерый Герасімаў.
«Будучая 150-я дывізія і будучае ўпраўленне арміі, якія мы ў гэтым годзе фарміруем там — на паўднёва-заходнім напраўленні - іх камандзіры і штабы далучаліся да вучэнняў «Каўказ-2016», - сказаў вайсковец.
150-я мотастралковая дывізія ствараецца ў Растоўскай вобласці. На гэтым жа напрамку ў Крыме ствараецца дывізія тэрытарыяльнай абароны, сёлета была створана 4-я змяшаная авіяцыйная дывізія (Валгаградская вобласць).
Цяпер у Паўднёвай вайсковай акрузе РФ дзве агульнавайсковыя арміі — 49-я (штаб у Стаўрапалі) і 58-я (Уладзікаўказ).
Каментары