Свет3535

Узбекістан афіцыйна абвясціў пра смерць Карымава

Прэзідэнт Узбекістана Іслам Карымаў памёр, гаворыцца ў заяве ўрада і парламента краіны. Яго пахаваюць у Самаркандзе 3 верасня.

Reuters

Карымаў знаходзіўся ў шпіталі з мінулага тыдня, але афіцыйная інфармацыя пра яго стан паступала скупа і з вялікай затрымкай.

Толькі раніцай у пятніцу кабінет міністраў краіны заявіў, што кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў крытычным стане.

Неўзабаве з неафіцыйных крыніц пачалі паступаць паведамленні пра смерць 78-гадовага прэзідэнта. Агенцтву Рэйтэр пра гэта паведамілі тры неназваныя дыпламатычныя крыніцы.

Пазней, і яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння аб смерці узбекскага лідара, прэм'ер-міністр Турцыі Біналі Йылдырым публічна выступіў са спачуваннямі.

Таксама ў пятніцу стала вядома пра закрыццё аэрапорта роднага горада прэзідэнта — Самарканда, што было ўспрынята як частка падрыхтовак да цырымоніі пахавання.

Іслам Карымаў узначаліў Узбекістан ў 1989 годзе, заняўшы пасаду першага сакратара ЦК кампартыі тады савецкай рэспублікі. Прэзідэнтам ён быў абраны 24 сакавіка 1990 года на сесіі Вярхоўнага Савета Узбекскай ССР.

У канцы 1991 года, неўзабаве пасля абвяшчэння незалежнасці Узбекістана, Карымаў атрымаў перамогу на ўсенародных выбарах і з тых часоў нязменна знаходзіўся на пасадзе прэзідэнта, падаўжаючы свае паўнамоцтвы шляхам рэферэндумаў аб змяненні канстытуцыі і выбараў, якія большасць назіральнікаў разглядалі як недэмакратычныя.

Карымаў абвяргаў абвінавачванні ў аўтарытарызме, сцвярджаючы, што дэмакратыя ў розных краінах свету прымае розныя формы і ўзбекская дэмакратыя не абавязаная адпавядаць заходнім стандартам.

Каментары35

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння — чарговы суд над палітзняволеным журналістам Ігарам Карнеем. Некалькі месяцаў яго трымаюць у памяшканні камернага тыпу1

Колькі беларусам трэба для камфортнага жыцця?3

Як у Мінску запалілі галоўную ёлку ФОТЫ4

Ва Украіне паспяхова выпрабаваная новая ракета «Рута»3

Запісацца на візу хутчэй можна праз «радары». Пра што размова?7

Былы міністр абароны Паўднёвай Карэі спрабаваў скончыць жыццё самагубствам

Расійскія Таганрог і Бранск падвергнуліся атацы2

Марафон рэпрэсій не спыняецца. Паказваем жахлівыя лічбы8

Спікер парламента Наталля Качанава разбіралася з ляхавіцкай маршруткай4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі з'явіўся народны паэт7

У Беларусі з'явіўся народны паэт

Галоўнае
Усе навіны →