«Азоў» выводзяць з Марыупаля. Беларусаў на лініі ўкраінска-расійскага фронту не застанецца
Нацыянальная гвардыя Украіны абвесціла пра перадыслакацыю добраахвотніцкага палка «Азоў» з Марыупаля ў суседнюю Запарожскую вобласць.
«Грамадзянскі корпус», што існуе пры «Азове», адказаў акцыямі пратэсту: маўляў, рыхтуюць здачу Марыупаля. Аднак гэта, хутчэй, праява ўнутрыўкраінскай палітычнай барацьбы, у якую на адным з бакоў уцягнуты і «Азоў».
Для Беларусі гэтая навіна тым бокам, што разам з «Азовам» апошнія беларусы пакінуць лінію фронту.
«Азоў» — адно з добраахвотніцкіх фарміраванняў, якія адыгралі найважнейшую ролю ў абароне незалежнасці і цэласнасці Украіны ў 2014—2015. Добраахвотнікі пры гэтым панеслі і найцяжэйшыя страты.
«Азоў» адметны тым, што ў ім ваявала найбольш беларусаў, што прыехалі на дапамогу Украіне (РЭПАРТАЖ НН МОЖНА ПРАЧЫТАЦЬ ТУТ). Ніхто з іх не загінуў.
У той жа час акурат «Азоў» абвінавачвалі ў прысутнасці шматлікіх ультраправых.
У 2014-м «Азову» ўдалося адбіць у прарасійскіх сіл Марыупаль, ключавы прамысловы цэнтр на ўзбярэжжы Азоўскага мора.
Добраахвотніцкія палкі і батальёны пазней увайшлі ў склад Нацыянальнай гвардыі Украіны. Нацгвардыя была створана на аснове Унутраных войскаў.
Каментары