«Край пахаванага бруку» — Алесь Гізун зрабіў новае ВІДЭА пра Беларусь забрукаваную
«Добра стаяць на сваім бруку ў сваім месце, калі той на сваім месцы», — у новай серыі ад Алеся Гізуна ідзе гаворка пра беларускі брук, які калісьці быў побытавым і эстэтычным маркёрам беларускіх мястэчак.
Пад брукам былі нават вялікія міжгароднія шляхі, напрыклад, ад Стоўбцаў да Міра можна і сёння даехаць па такім старым бальшаку.
Аднак колькі дзесяцігоддзяў таму беларускі брук пачалі мяняць на безаблічны асфальт.
Што мы страцілі і што захавалі? У сваёй захапляльнай манеры Алесь Гізун расказвае пра гэты каштоўны hand-made сівой мінуўшчыны пад нашымі нагамі.
Глядзіце.
***
Глядзіце таксама:
Каментары