Усяго патроху1111

Зубр з Белавежскай пушчы прыбіўся да статка кароў у Кобрынскім раёне ФОТА

Самец зубра міграваў з Белавежскай пушчы і прыбіўся да статка кароў у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці, паведаміў вядучы навуковы супрацоўнік нацыянальнага парку Аляксей Буневіч.

Фота Аляксея Буневіча

Малады зубр, якому каля пяці гадоў, аблюбаваў ўгоддзі ААТ «Любань» у вёсцы Лелікава. Самец прыбіўся да статка ў сярэдзіне жніўня і ўвесь гэты час не адыходзіць ад кароў. «Да кароў, пастуха і мясцовага лесніка ён ставіцца прыязна. Калі яго адганяюць, то ён пасецца і адпачывае побач. Раней выпадкі з'яўлення дарослых самцоў зуброў у статку хатняй жывёлы заканчваліся дрэнна — некалькі кароў было смяротна траўмавана», — распавёў Аляксей Буневіч і дадаў, што было прынята рашэнне перавесці гэтага зубра ў рэзервовы генафонд і, пры магчымасці, адлавіць і змясціць у дэманстрацыйныя вальеры. Пакуль жа спецыялісты арганізавалі яго падкорм.

Міграцыя зуброў з Белавежскай пушчы — з'ява распаўсюджаная і ўласцівая толькі самцам. Асноўнай прычынай іх сыходу са свайго статка з'яўляюцца пошук новых самак, пагаршэнне натуральнай кармавой базы або перапоўненасць папуляцыі. Першыя выхады самцоў далёка за межы ляснога масіву Белавежскай пушчы былі зарэгістраваныя прыкладна праз 10 гадоў пасля выпуску зуброў з загонаў на волю ў 1953 годзе. Калі жывёлы далёка сыходзяць ад роднага лесу, як правіла, яны ўжо не вяртаюцца, у тым ліку таму, што гінуць ад рук браканьераў.

Каментары11

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Усе навіны →
Усе навіны

У блогера Vadimati арыштавалі маёмасць9

«Дзмітрый — 25 рублёў». Мужчына з вуліцы зноў збірае грошы ў мінчан4

Трамп аб'явіў аб выхадзе ЗША са складу Сусветнай арганізацыі аховы здароўя6

Ноччу беспілотнікі атакавалі Смаленск і іншыя расійскія гарады2

Ціханоўская — Трампу: Беларускі народ з'яўляецца саюзнікам ЗША17

Бізнэсмена з Эстоніі арыштавалі ў Беларусі за палітыку. Вось хто ён такі

Трамп: Пуцін «разбурае Расію», не заключаючы з Кіевам пагадненне аб спыненні вайны13

Беларусбанк увёў сістэму праверкі рэквізітаў праз махляроў1

Чарга з легкавікоў на польскай мяжы амаль знікла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?18

Хто тая прафсаюзная актывістка з МАЗа, якая папрасіла Лукашэнку разабрацца ў ютубе з «беглымі»?

Галоўнае
Усе навіны →