На 68-м годзе жыцця 22 жніўня памёр заслужаны артыст Беларусі Аляксандр Бяспалы, паведаміў Тэатр-студыя кінаакцёра.
Развітанне і адпяванне Бяспалага адбудзецца ў мінскім храме-помніку ў гонар Усіх Святых (станцыя метро «Усход») 24 жніўня ў 10.00.
Аляксандр Бяспалы скончыў акцёрска-рэжысёрскі факультэт ВГІКа (майстэрня прафесара Таланкіна, беларускі набор). З 1973 года працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», з 1981 года — у Тэатры-студыі кінаакцёра. «Аляксандр Сяргеевіч — адзін з тых, хто ўвасабляў гісторыю тэатра, хто ствараў яе. Прыхільнік тэатра, па-сапраўднаму таленавіты акцёр і рэжысёр, ён з тых, каго ведала, любіла і на каго хадзіла публіка, — адзначаецца ў некралогу. — Акцёр, які рэалізаваў сапраўды народны характар, узнавіў найярчэйшыя, пазнавальныя, блізкія, смешныя і чалавечныя вобразы ў самых значных спектаклях рэпертуару: «Усё яго жыццё», «Жаніцьба Бальзамінава», «Фантазіі паводле Гогаля», «Выкраданне Алены», «Мілы лгун», « …Забыць Герастрата!» і цэлым шэрагу іншых».
У суаўтарстве з заслужаным артыстам Беларусі Уладзімірам Грыцэўскім Бяспалы паставіў спектаклі «Тэатр купца Япішкіна», «Апошняя жанчына сеньёра Хуана», «Востраў нашай Любові і Надзеі», «Навечна ў памяці», «Поле бітвы» і інш. Сыграў больш за 130 кінароляў.
-
У Гомельскім драматычным тэатры — кадравыя чысткі. Зноў праз «палітыку»
-
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
-
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
Каментары