Грамадства88

Прадстаўнік НАН: У Беларусі неабходна мяняць сістэму харчавання дзяцей у садках і школах

У Беларусі неабходна мяняць сістэму харчавання дзяцей, заявіў на прэс-канферэнцыі 22 жніўня ў Мінску начальнік аддзела харчавання Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук па харчаванні Валерый Шылаў.

«Шматлікія эпідэміялагічныя даследаванні, праведзеныя ў нашай краіне з удзелам замежных спецыялістаў у тым ліку, паказалі, што прыкладна 77% нашых школьнікаў нездаровыя, — сказаў прадстаўнік НАН. — Не скажу, што абсалютна ўсе захворванні звязаныя з харчаваннем, але пэўны яго складнік прысутнічае. Мала таго, падчас навучання ад 6 да 12 гадоў колькасць хворых дзяцей павялічваецца ўдвая. І гэта таксама дае падставу задумацца аб неабходнасці нейкай рацыяналізацыі харчавання дзяцей».

Шылаў упэўнены, што неабходна вывучыць замежны вопыт, у прыватнасці Фінляндыі, дзе сістэма харчавання зусім іншая — яно дзяржаўнае, бясплатнае і на прынцыпе самаабслугоўвання. «Акрамя таго, у Фінляндыі дзіцячае харчаванне — гэта нацыянальная палітыка, — сказаў ён. — Раней там была праблема з высокім захворваннем хваробамі сардэчна-сасудзістай сістэмы, людзі спажывалі шмат тлушчаў, солі. Цяпер сітуацыя рэзка змянілася. І ўсё дзякуючы таму, што ўрад ўзяўся за вырашэнне гэтай праблемы».

Прадстаўнік НАН прапанаваў задумацца над магчымасцю арганізацыі ў Беларусі на падставе фінскага вопыту нацыянальнага савета па харчаванні, які б каардынаваў працу ўсіх зацікаўленых органаў — Міністэрства аховы здароўя, Мінадукацыі, Мінгандлю і г. д. У гэты савет павінны ўваходзіць і прадстаўнікі грамадскасці — адміністрацыі школ і дзіцячых садоў, настаўнікі, бацькі.

Менавіта з мэтай змены існай сістэмы дзіцячага харчавання сёлета стартуе маштабны праект па вывучэнні рынку дзіцячага харчавання. «Наш цэнтр з дапамогай Інстытута сістэмных даследаванняў у АПК НАН Беларусі ў гэтым годзе пачынае разлічаны на тры гады праект, задачай якога будзе вывучэнне рынку дзіцячага харчавання», — сказаў Шылаў.

Паводле яго слоў, у Беларусі «з гэтым пытаннем не ўсё зразумела, таму што маркіроўка дзіцячай прадукцыі часта на прадуктах, якімі харчуюцца дзеці, адсутнічае і вельмі цяжка гэта дзіцячае харчаванне вылучыць».

Шылаў лічыць неабходным разабрацца, якая колькасць замежных тавараў і якой якасці прапанавана на рынку дзіцячага харчавання. «Гэта трэба для таго, каб павялічыць тут долю айчыннай прадукцыі, — адзначыў ён, — а калі неабходна, то і падцягнуць яе якасць да сусветнага ўзроўню, каб яна была канкурэнтаздольнай не толькі на ўнутраным, але і на знешніх рынках».

Яшчэ адна задача — гэта зразумець перавагі дзяцей, паглядзець, як забяспечаныя харчаваннем розныя катэгорыі дзяцей у розных рэгіёнах.

Гэты праект, лічыць Шылаў, дапаможа даць інфармацыю беларускім вытворцам, у прыватнасці прадпрыемствам Мінсельгасхарча, для таго, каб яны палепшылі якасць прадукцыі.

Каментары8

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Усе навіны →
Усе навіны

EPAM і Wargaming заплацілі самыя вялікія падаткі сярод усіх літоўскіх IT-кампаній10

Спецпрадстаўнік ЗША: Санкцыі супраць Расіі працуюць «на 3 балы з 10», іх можна ўзмацніць14

Беларускую добраахвотніцу Марыю Зайцаву пахавалі на могілках у Кіеве ФОТА3

Ва Уруччы пабудуюць чатыры шматпавярховікі4

Мілы сабака на запраўцы, што радуецца любому чалавеку, скарае сацсеткі18

ЗВР Беларусі дасягнулі 9 мільярдаў даляраў7

Як тэлешоу дапамаглі знізіць колькасць разводаў у Паўднёвай Карэі3

Анастасія Нюфер з ЗША, вызваленая ў Беларусі ў дзень выбараў, апублікавала першае фота1

Два гомельскія кур‘еры забралі 100 тысяч у 87-гадовай жанчыны, кінулі куратара і пачалі салодкае жыццё5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне9

У які дзень у 2020-м маглі здарыцца перамены? Польскі дыпламат выдаў кнігу аб працы ў Беларусі і даў адказ на гэта пытанне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць